інспе́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая займаецца інспектаваннем каго-, чаго-н.

Фінансавы і.

|| прым. інспе́ктарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інспе́ктар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інспе́ктар інспе́ктары
Р. інспе́ктара інспе́ктараў
Д. інспе́ктару інспе́ктарам
В. інспе́ктара інспе́ктараў
Т. інспе́ктарам інспе́ктарамі
М. інспе́ктару інспе́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інспе́ктар м., в разн. знач. инспе́ктор;

фіна́нсавы і. — фина́нсовый инспе́ктор;

саніта́рны і. — санита́рный инспе́ктор;

і. гімна́зіі — инспе́ктор гимна́зии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інспе́ктар, ‑а, м.

1. Службовая асоба, якая ажыццяўляе нагляд і кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамных органаў і асоб. Інспектар лесааховы. Інспектар зарана. Санітарны інспектар. Фінансавы інспектар.

2. Памочнік дырэктара па выхаваўчай і навучальнай рабоце ў мужчынскіх навучальных установах дарэвалюцыйнай Расіі. Інспектар гімназіі.

[Ад лац. inspector — паглядальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інспе́ктар м. Inspéktor m -s, -tóren;

саніта́рны інспе́ктар Hygiéne¦inspektor m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інспе́ктар

(лац. inspector = наглядальнік)

службовая асоба, якая ажыццяўляе інспекцыю 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Інспе́ктар. Крыніца: лац. inspector ад inspectare ’наглядаць’. Ст.-бел. инспекторъ ’настаўнік, выхавальнік’ (1638 г.) < ст.-польск. inspektor (Булыка, Лекс. запазыч., 159; Гіст. лекс., 107). Для рускай (XVII ст.) мяркуюць аб польскім ці нямецкім пасрэдніцтве (Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 85–86).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інспе́ктар

(лац. inspector = наглядальнік)

службовая асоба, якая ажыццяўляе кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамасных органаў і асоб.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

инспе́ктор інспе́ктар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

участко́вы, -ая, -ае.

1. гл. участак.

2. у знач. наз. участко́вы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Тое, што і ўчастковы ўпаўнаважаны, участковы інспектар (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)