ІНЖЫНЕ́РНАЕ АБСТАЛЯВА́ННЕ будынкаў і населеных месцаў,

тэхнічныя ўстройствы, з дапамогай якіх ствараюцца спрыяльныя ўмовы быту і працоўнай дзейнасці чалавека.

Да І.а. будынкаў адносяцца тэхн. сродкі сістэм ацяплення, вентыляцыі, водазабеспячэння, газазабеспячэння, каналізацыі, кандыцыяніравання, штучнага асвятлення, унутранага транспарту (пасажырскія і грузавыя ліфты), смеццевыдалення, пажаратушэння, радыёвяшчання, тэлебачання, тэлеф. сувязі і інш. Да І.а. населеных месцаў адносяцца збудаванні, устаноўкі, агрэгаты і камунікацыі, якія забяспечваюць вытворчасць і размеркаванне эл. энергіі (эл. станцыі, ЦЭЦ, трансфарматарныя падстанцыі, паветраныя і кабельныя ЛЭП), вадзяной пары і гарачай вады (кацельныя, цеплавыя сеткі), пітной вады (станцыі па апрацоўцы і падачы вады, ачышчальныя водаправодныя і каналізацыйныя станцыі), газу (газагенератары, газаразмеркавальныя і газанапаўняльныя станцыі, газарэгулятарныя пункты, газавая сетка), а таксама смеццеперапрацоўчыя, халадзільныя, радыё- і тэлеф. станцыі, інж. збудаванні гар транспарту (скарасныя дарогі, пуцеправоды, падземныя пераходы, трансп. перасячэнні) і інш. Усе шматлікія і разнастайныя гар. камунікацыі пракладваюцца ў асобных тунэлях або сумешчаных калектарах, прыдатных да комплекснай эксплуатацыі. Развіццё і ўдасканаленне І.а. — найважнейшы фактар павышэння ўзроўню добраўпарадкавання населеных месцаў.

Літ.:

Федоров Н.Ф., Гусев В.М. Санитарно-техническое оборудование зданий и сооружений. Л., 1969;

Федоров Н.Ф., Веселов С.Ф. Городские подземные сети и коллекторы. М., 1972.

А.​Я.​Вакар.

Інжынернае абсталяванне (камунікацыі) у падземным калектары: 1 — трубаправоды цеплавой сеткі; 2—4 — кабелі сувязі, унутранага абслугоўвання і сілавыя; 5 — каналізацыя; 6 — водаправод; 7 — жалезабетонныя блокі; 8 — дрэнажная труба.

т. 7, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Маскоўскае інжынернае вучылішча шляхоў зносін 10/282

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча ППА 2/554

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ ВЫШЭ́ЙШАЕ ІНЖЫНЕ́РНАЕ ЗЕНІ́ТНАЕ РАКЕ́ТНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА ПРОЦІПАВЕ́ТРАНАЙ АБАРО́НЫ (гл. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, а таксама Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча).

т. 10, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ ВЫШЭ́ЙШАЕ ВАЕ́ННАЕ ІНЖЫНЕ́РНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА (МВВІВ). Засн. ў 1953 у Гомелі на базе Гомельскага пях. вучылішча як вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча. З 1954 у Мінску. З 1955 Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча проціпаветранай абароны, з 1968 — Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны. З 1988 дактарантура (ад’юнктура з 1955). З 1992 МВВІВ. Падрыхтавала больш за 14 тыс. ваен. інжынераў, у т. л. каля 3 тыс. спецыялістаў для краін Еўропы, Азіі, Б.​Усходу, Афрыкі і Лац. Амерыкі. У 1995 на базе МВВІВ і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.

Літ.:

МВИЗРУ ПВО — МВВИУ: Ист. очерк, 1978—1993 гг. Мн., 1993.

В.​Ц.​Осіпаў, В.​В.​Старыкаў.

т. 10, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інжыне́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. інжыне́рны інжыне́рная інжыне́рнае інжыне́рныя
Р. інжыне́рнага інжыне́рнай
інжыне́рнае
інжыне́рнага інжыне́рных
Д. інжыне́рнаму інжыне́рнай інжыне́рнаму інжыне́рным
В. інжыне́рны (неадуш.)
інжыне́рнага (адуш.)
інжыне́рную інжыне́рнае інжыне́рныя (неадуш.)
інжыне́рных (адуш.)
Т. інжыне́рным інжыне́рнай
інжыне́рнаю
інжыне́рным інжыне́рнымі
М. інжыне́рным інжыне́рнай інжыне́рным інжыне́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ге́нна-інжыне́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ге́нна-інжыне́рны ге́нна-інжыне́рная ге́нна-інжыне́рнае ге́нна-інжыне́рныя
Р. ге́нна-інжыне́рнага ге́нна-інжыне́рнай
ге́нна-інжыне́рнае
ге́нна-інжыне́рнага ге́нна-інжыне́рных
Д. ге́нна-інжыне́рнаму ге́нна-інжыне́рнай ге́нна-інжыне́рнаму ге́нна-інжыне́рным
В. ге́нна-інжыне́рны (неадуш.)
ге́нна-інжыне́рнага (адуш.)
ге́нна-інжыне́рную ге́нна-інжыне́рнае ге́нна-інжыне́рныя (неадуш.)
ге́нна-інжыне́рных (адуш.)
Т. ге́нна-інжыне́рным ге́нна-інжыне́рнай
ге́нна-інжыне́рнаю
ге́нна-інжыне́рным ге́нна-інжыне́рнымі
М. ге́нна-інжыне́рным ге́нна-інжыне́рнай ге́нна-інжыне́рным ге́нна-інжыне́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вае́нна-інжыне́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вае́нна-інжыне́рны вае́нна-інжыне́рная вае́нна-інжыне́рнае вае́нна-інжыне́рныя
Р. вае́нна-інжыне́рнага вае́нна-інжыне́рнай
вае́нна-інжыне́рнае
вае́нна-інжыне́рнага вае́нна-інжыне́рных
Д. вае́нна-інжыне́рнаму вае́нна-інжыне́рнай вае́нна-інжыне́рнаму вае́нна-інжыне́рным
В. вае́нна-інжыне́рны (неадуш.)
вае́нна-інжыне́рнага (адуш.)
вае́нна-інжыне́рную вае́нна-інжыне́рнае вае́нна-інжыне́рныя (неадуш.)
вае́нна-інжыне́рных (адуш.)
Т. вае́нна-інжыне́рным вае́нна-інжыне́рнай
вае́нна-інжыне́рнаю
вае́нна-інжыне́рным вае́нна-інжыне́рнымі
М. вае́нна-інжыне́рным вае́нна-інжыне́рнай вае́нна-інжыне́рным вае́нна-інжыне́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інжыне́рны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дзейнасцю інжынера, інжынераў. Інжынернае збудаванне. Інжынерны разлік. Інжынерны персанал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНЖЫНІ́РЫНГ (англ. engineering інжынернае майстэрства),

сфера дзейнасці па аказанні інж.-кансультацыйных паслуг па падрыхтоўцы і забеспячэнні працэсу вытв-сці і рэалізацыі прадукцыі, эксплуатацыі прамысл., інфраструктурных аб’ектаў і інш. Асн віды І.: паслугі перадпраектнага, праектнага, пасляпраектнага характару і рэкамендацыйныя паслугі па эксплуатацыі, кіраванню, рэалізацыі прадукцыі. Ажыццяўляецца на камерцыйнай аснове спец. незалежнымі інжынірынгавымі кампаніямі.

т. 7, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)