Інертныя газы 1/427; 3/416; 5/105; 6/147, 162; 7/480, 509, 588; 9/243

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІНЕ́РТНЫЯ ГА́ЗЫ, высакародныя газы,

хімічныя элементы VIII групы перыяд. сістэмы: гелій He, неон Ne, аргон Ar, крыптон Kr, ксенон Xe, радон Rn. У прыродзе ўтвараюцца ў выніку ядз. працэсаў. Знаходзяцца ў нязначнай колькасці ў паветры (найб. аргону — 0,934%, найменш радону — 6 10​−20% па аб’ёме), у прыродных газах і некат. мінералах.

Аднаатамныя газы без колеру і паху. Атамы маюць устойлівую вонкавую электронную абалонку (у He з 2, у астатніх з 8 электронаў), чым абумоўлена іх нізкая рэакцыйная здольнасць. І.г. (акрамя гелію) утвараюць з вадой і арган. растваральнікамі няўстойлівыя клатраты. Здольнасць да ўтварэння хім. злучэнняў павялічваецца ад аргону да ксенону, для якога вядомы ўсе асн. класы хім. злучэнняў. Атрымліваюць (акрамя He) з паветра як пабочны прадукт пры вытв-сці азоту і кіслароду. Выкарыстоўваюць у якасці інертнага асяроддзя ў металургіі, атамнай і ракетнай тэхніцы, у вытв-сці паўправадніковых матэрыялаў і інш., як напаўняльнікі ў электроніцы. электратэхніцы і інш.

т. 7, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іне́ртны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іне́ртны іне́ртная іне́ртнае іне́ртныя
Р. іне́ртнага іне́ртнай
іне́ртнае
іне́ртнага іне́ртных
Д. іне́ртнаму іне́ртнай іне́ртнаму іне́ртным
В. іне́ртны (неадуш.)
іне́ртнага (адуш.)
іне́ртную іне́ртнае іне́ртныя (неадуш.)
іне́ртных (адуш.)
Т. іне́ртным іне́ртнай
іне́ртнаю
іне́ртным іне́ртнымі
М. іне́ртным іне́ртнай іне́ртным іне́ртных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іне́ртны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іне́ртны іне́ртная іне́ртнае іне́ртныя
Р. іне́ртнага іне́ртнай
іне́ртнае
іне́ртнага іне́ртных
Д. іне́ртнаму іне́ртнай іне́ртнаму іне́ртным
В. іне́ртны (неадуш.)
іне́ртнага (адуш.)
іне́ртную іне́ртнае іне́ртныя (неадуш.)
іне́ртных (адуш.)
Т. іне́ртным іне́ртнай
іне́ртнаю
іне́ртным іне́ртнымі
М. іне́ртным іне́ртнай іне́ртным іне́ртных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іне́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае інерцыю (у 1 знач.); інерцыйны. Інертная маса.

2. Бяздзейны, пасіўны, косны. Інертны чалавек. □ «А ўсё ж нейкія інертныя людзі тут! — уздыхнуў Васіль. — Маўчаць, нібы іх і не датычыць нічога». Шашкоў.

•••

Інертныя газы гл. газ.

Інертныя матэрыялы гл. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ине́ртный іне́ртны;

ине́ртные га́зы хим. іне́ртныя га́зы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іне́ртны, -ая, -ае.

1. Які мае інерцыю (у 1 знач.; спец.).

2. Бяздзейны, безыніцыятыўны, пасіўны.

І. чалавек.

Інертныя газы — газы, якія не ўступаюць у хімічныя рэакцыі.

|| наз. іне́ртнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЫСАКАРО́ДНЫЯ ГА́ЗЫ,

гл. Інертныя газы.

т. 4, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Высакародныя газы, гл. Інертныя газы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АТМАФІ́ЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ,

некаторыя хімічныя элементы атмасферы Зямлі. Паводле геахім. класіфікацыі элементаў да атмафільных элементаў адносяцца вадарод, азот і інертныя газы (гелій, неон, аргон, крыптон, ксенон і радон), якія ў атмасферы знаходзяцца ў стане свабодных атамаў або малекул. Кісларод належыць да літафільных элементаў (складае 47% літасферы).

т. 2, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)