і́ндэксны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́ндэксны і́ндэксная і́ндэкснае і́ндэксныя
Р. і́ндэкснага і́ндэкснай
і́ндэкснае
і́ндэкснага і́ндэксных
Д. і́ндэкснаму і́ндэкснай і́ндэкснаму і́ндэксным
В. і́ндэксны (неадуш.)
і́ндэкснага (адуш.)
і́ндэксную і́ндэкснае і́ндэксныя (неадуш.)
і́ндэксных (адуш.)
Т. і́ндэксным і́ндэкснай
і́ндэкснаю
і́ндэксным і́ндэкснымі
М. і́ндэксным і́ндэкснай і́ндэксным і́ндэксных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

і́ндэксны и́ндексный;

~ныя зве́сткіи́ндексные све́дения

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

і́ндэксны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індэкса (у 2–4 знач.). Індэксныя звесткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́ндэкс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Паказальнік, спіс чаго-н.

І. геаграфічных назваў.

І. імён.

2. Лічбавы (або літарны) паказчык чаго-н.

І. прамысловай вытворчасці.

І. аптовых цэн.

3. Умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі.

Паштовы і.

|| прым. і́ндэксны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

І́НДЭКСНЫ МЕ́ТАД у статыстыцы,

сукупнасць спосабаў і прыёмаў статыстычнай навукі, заснаваных на пабудове і аналізе індэксаў, якія дазваляюць сувымяраць складаныя сац.-эканам. з’явы. Спецыфіка І.м. ў тым, што колькасна непараўнальныя велічыні ў індэксе прыводзяцца да адзінства, якое робіць іх параўнальнымі, сувымернымі. Такім адзінствам з’яўляецца грашовая ацэнка (вартасць) несувымерных элементаў з’явы. Так, колькасць рознай прадукцыі (яе відаў) можа быць прыведзена да сувымернага выгляду з дапамогай цэн (памнажэннем аб’ёму прадукцыі на цану яе адзінкі), што дае магчымасць улічваць змяненне толькі дадзенай з’явы, звязанай з ім. У гэтым выпадку ў якасці сувымерніка выступае вартасць сукупнасці рэчаў. У ролі сувымерніка пры пабудове індэксаў выступаюць выдаткі працы (працоўныя адзінкі вымярэння) на вытв-сць прадукцыі (работ, паслуг) і інш. І.м. шырока выкарыстоўваецца пры вывучэнні дынамікі з’явы, для супастаўлення ў прасторы (пры параўнанні ўзроўняў сац. эканам. з’яў па тэрыторыі — вобласці, краю, рэспублікі) і ў інш. выпадках; ён дазваляе вылучаць і вымяраць уплыў фактараў на змяненне вывучаемай з’явы, у прыватнасці на змяненне яе структуры.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

и́ндексный в разн. знач. і́ндэксны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)