Вест-Індская Федэрацыя 11/541
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Французская
(франц. Compagnie des Indes orientales),
гандлёвая кампанія ў 1664—74. Створана па ініцыятыве фінансіста Ж.Б.Кальбера з мэтай падтрымкі франц. гандлю і каланізацыі Паўн. Амерыкі і Зах. Афрыкі. Садзейнічала засяленню Канады. Не вытрымала канкурэнцыі з англічанамі і галандцамі.
т. 4, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТ-І́НДСКАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ, Карыбская федэрацыя (Britich Caribbean Federation). Існавала ў 1958—62 у складзе астраўных уладанняў Вялікабрытаніі ў Карыбскім моры. Уваходзілі Ямайка, Трынідад і Табага, Барбадас, Антыгуа, Мантсерат, Сент-Кітс—Невіс—Ангілья, Дамініка, Грэнада, Сент-Люсія, Сент-Вінсент. Была няўдалай спробай Вялікабрытаніі стрымаць у сваіх калоніях уздым нац.-вызв. руху і рост уплыву ЗША у гэтым рэгіёне. У год распаду федэрацыі незалежнасць атрымалі Ямайка, Трынідад і Табага, пазней — Барбадас і інш.
т. 4, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Галандская
(галанд. West Indische Compagnie),
гандлёвая кампанія ў 1621—1791. Мела манапольнае права на гандаль і каланізацыю ў Амерыцы і Зах. Афрыцы (атрымала ад Генеральных штатаў). Служыла прыкрыццём для вядзення ваен.-пірацкіх і кантрабандных аперацый на акіянскіх камунікацыях, а таксама гандлю рабамі. Захапіла значную ч. Бразіліі, усх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, дзе быў заснаваны Новы Амстэрдам (пазней Нью-Йорк), шэраг астравоў Вест-Індыі. Пазней яе выцеснілі з Бразіліі партугальцы, з Паўн, Амерыкі — англічане.
т. 4, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Нідэрландская (галанд. Oost Indische Compagnie) манапольная гандлёвая кампанія ў 1602—1798. Створана паводле рашэння Генеральных штатаў аб аб’яднанні некалькіх кампаній, каб прыпыніць паміж імі канкурэнцыю і выпрацаваць адзіную гандл. палітыку. Зона ўплыву О.-І.к. пашыралася ад мыса Добрай Надзеі да Магеланава прал. Мела манапольнае права гандлю і мараплавання, стварэння факторый, крэпасцей, набору і ўтрымання войск і флоту, вядзення судаводства, заключэння мірных дагавораў і інш. У 1609 стварыла ўласную адміністрацыю з рэзідэнцыяй на в-ве Ява. Выцесніла партугальцаў з Малукскіх а-воў, стварыла факторыі на ўзбярэжжы Індыі, на Цэйлоне. З канца 17 — пач. 18 ст. ва ўмовах эканам. крызісу ў Галандскай рэспубліцы, канкурэнцыі з англ. Ост-Індскай кампаніяй пачаўся яе заняпад. У 1798 ліквідавана.
т. 11, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Англійская
(англ. East India Company),
прыватная кампанія (1600—1858) для гандлю з Ост-Індыяй, Паўд.-Усх. Азіяй і Кітаем. У 1-й пал. 17 ст. гэта аморфная арг-цыя лонданскіх купцоў, якія перыядычна аб’ядноўвалі капіталы для гандл. экспедыцый у Ост-Індыю. З 1657 акц. кампанія з пастаянным капіталам. Пасля працяглай барацьбы з канкурэнтамі (Партугаліяй, галандскай і франц. Ост-Індскімі кампаніямі) і інд. правіцелямі ў 17 ст. стварыла ў Індыі 7 факторый і некалькі ўмацаваных пунктаў. Атрымала ад англ. ўрада права абвяшчаць вайну і заключаць мір у Ост-Індыі (1661), чаканіць манету, ствараць ваенна-палявыя суды, распараджацца сваёй арміяй і флотам (1686), манапольнае права на гандаль з Ост-Індыяй (1708). Пасля 1757 захапіла Бенгалію і шэраг інш. тэрыторый, да 1849 падпарадкавала ўсю Індыю, да 1852 — Ніжнюю Бірму. Англ. парламент, незадаволены бескантрольнасцю кампаніі, прыняў шэраг актаў (1773, 1784, 1813, 1833, 1853), якімі падначаліў яе каралеўскаму Кантрольнаму савету. У 1813 адменена манаполія О.-І.к. на гандаль з Індыяй, з 1833 яе гандл. дзейнасць забаронена. У 1858 у час Індыйскага народнага паўстання 1857—59 кампанія ліквідавана.
т. 11, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
і́ндскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
і́ндскі |
і́ндская |
і́ндскае |
і́ндскія |
| Р. |
і́ндскага |
і́ндскай і́ндскае |
і́ндскага |
і́ндскіх |
| Д. |
і́ндскаму |
і́ндскай |
і́ндскаму |
і́ндскім |
| В. |
і́ндскі (неадуш.) і́ндскага (адуш.) |
і́ндскую |
і́ндскае |
і́ндскія (неадуш.) і́ндскіх (адуш.) |
| Т. |
і́ндскім |
і́ндскай і́ндскаю |
і́ндскім |
і́ндскімі |
| М. |
і́ндскім |
і́ндскай |
і́ндскім |
і́ндскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
о́ст-і́ндскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
о́ст-і́ндскі |
о́ст-і́ндская |
о́ст-і́ндскае |
о́ст-і́ндскія |
| Р. |
о́ст-і́ндскага |
о́ст-і́ндскай о́ст-і́ндскае |
о́ст-і́ндскага |
о́ст-і́ндскіх |
| Д. |
о́ст-і́ндскаму |
о́ст-і́ндскай |
о́ст-і́ндскаму |
о́ст-і́ндскім |
| В. |
о́ст-і́ндскі о́ст-і́ндскага |
о́ст-і́ндскую |
о́ст-і́ндскае |
о́ст-і́ндскія о́ст-і́ндскіх |
| Т. |
о́ст-і́ндскім |
о́ст-і́ндскай о́ст-і́ндскаю |
о́ст-і́ндскім |
о́ст-і́ндскімі |
| М. |
о́ст-і́ндскім |
о́ст-і́ндскай |
о́ст-і́ндскім |
о́ст-і́ндскіх |
Крыніцы:
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вест-і́ндскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вест-і́ндскі |
вест-і́ндская |
вест-і́ндскае |
вест-і́ндскія |
| Р. |
вест-і́ндскага |
вест-і́ндскай вест-і́ндскае |
вест-і́ндскага |
вест-і́ндскіх |
| Д. |
вест-і́ндскаму |
вест-і́ндскай |
вест-і́ндскаму |
вест-і́ндскім |
| В. |
вест-і́ндскі (неадуш.) вест-і́ндскага (адуш.) |
вест-і́ндскую |
вест-і́ндскае |
вест-і́ндскія (неадуш.) вест-і́ндскіх (адуш.) |
| Т. |
вест-і́ндскім |
вест-і́ндскай вест-і́ндскаю |
вест-і́ндскім |
вест-і́ндскімі |
| М. |
вест-і́ндскім |
вест-і́ндскай |
вест-і́ндскім |
вест-і́ндскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ост-і́ндскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ост-і́ндскі |
ост-і́ндская |
ост-і́ндскае |
ост-і́ндскія |
| Р. |
ост-і́ндскага |
ост-і́ндскай ост-і́ндскае |
ост-і́ндскага |
ост-і́ндскіх |
| Д. |
ост-і́ндскаму |
ост-і́ндскай |
ост-і́ндскаму |
ост-і́ндскім |
| В. |
ост-і́ндскі (неадуш.) ост-і́ндскага (адуш.) |
ост-і́ндскую |
ост-і́ндскае |
ост-і́ндскія (неадуш.) ост-і́ндскіх (адуш.) |
| Т. |
ост-і́ндскім |
ост-і́ндскай ост-і́ндскаю |
ост-і́ндскім |
ост-і́ндскімі |
| М. |
ост-і́ндскім |
ост-і́ндскай |
ост-і́ндскім |
ост-і́ндскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)