інгрэдые́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Састаўная частка чаго-н. (рэчыва, сумесі).

|| прым. інгрэдые́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інгрэдые́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інгрэдые́нт інгрэдые́нты
Р. інгрэдые́нту інгрэдые́нтаў
Д. інгрэдые́нту інгрэдые́нтам
В. інгрэдые́нт інгрэдые́нты
Т. інгрэдые́нтам інгрэдые́нтамі
М. інгрэдые́нце інгрэдые́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інгрэдые́нт, -ту м., спец., перен., книжн. ингредие́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інгрэдые́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Састаўная частка якога‑н. злучэння або сумесі.

2. Кніжн. Састаўная частка чаго‑н.

[Ад лац. ingrediens, ingredientis — які ўваходзіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНГРЭДЫЕ́НТ [ад лац. ingrediens (ingredientis) які ўваходзіць],

састаўная частка, кампанент якога-н. складанага злучэння або сумесі.

т. 7, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інгрэдые́нт м. Ingredi¦énz f -, -en (часцей pl), Bestándteil n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інгрэдые́нт

(лац. ingrediens, -ntis = які ўваходзіць)

састаўная частка хімічнага злучэння або сумесі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інгрэдые́нт

(лац. ingrediens, -ntis = які ўваходзіць)

1) састаўная частка хімічнага злучэння або сумесі;

2) перан. састаўная частка чаго-н. (напр. і. займальнасці ў белетрыстыцы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ingredient [ɪnˈgri:diənt] n. інгрэдые́нт, састаўна́я ча́стка, кампане́нт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ингредие́нт спец., перен., книжн. інгрэдые́нт, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)