інве́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Укладчык, які ажыццяўляе інвестыцыі.

|| прым. інве́старскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інве́стар

‘установа’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інве́стар інве́стары
Р. інве́стара інве́стараў
Д. інве́стару інве́старам
В. інве́стар інве́стары
Т. інве́старам інве́старамі
М. інве́стары інве́старах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інве́стар

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інве́стар інве́стары
Р. інве́стара інве́стараў
Д. інве́стару інве́старам
В. інве́стара інве́стараў
Т. інве́старам інве́старамі
М. інве́стару інве́старах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інве́стар м., эк. инве́стор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІНВЕ́СТАР (англ. investor укладчык ад лац. investio апранаю, надзяваю),

фізічная або юрыд. асоба, якая прымае рашэнне і ажыццяўляе ўкладанні ўласных, пазыковых і інш. прыцягнутых маёмасных і інтэлектуальных каштоўнасцей у інвестыцыі. І. могуць быць: орган, упаўнаважаны кіраваць дзярж. маёмасцю; арг-цыі, прадпрыемствы, прадпрымальніцкія аб’яднанні, грамадскія арг-цыі і інш. юрыд. асобы любой формы ўласнасці; міжнар. арг-цыі, замежныя юрыд. асобы; замежныя і айч. грамадзяне і інш. У якасці І. можа выступаць заказчык — будучы ўладальнік і карыстальнік вынікаў праекта. У інш. выпадках І. заключае дагавор з заказчыкам, кантралюе выкананне кантрактаў і ажыццяўляе разлікі з інш. ўдзельнікамі праекта.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інве́стар м. эк. Investor [-´vɛs-] m -s, -tóren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інве́стар

(англ. investor, ад лац. investire = адзяваць)

укладчык, які ажыццяўляе інвестыцыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інве́стар

(англ. investor, ад лац. investire = адзяваць)

асоба, арганізацыя або дзяржава, якія ажыццяўляюць інвестыцыю.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

investor [ɪnˈvestə] n. інве́стар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

инве́стор эк. інве́стар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)