Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Інава (воз.) 5/77; 10/441
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
І́НАВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 13 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 1,27 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі каля 7 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, разараныя, на Пн да 30 м, пад хмызняком. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, на З нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбакаводная зона глеістая. На У выцякае ручай у воз. Укля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСТЭ́РНАЎСКАЯ ГРУ́ПА АЗЁРАЎ,
у Беларусі, на мяжы Браслаўскага і Міёрскага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, паміж адгор’ямі Браслаўскай марэннай грады і Полацкай азёрна-ледавіковай нізінай. Уключае 13 азёраў (агульная пл. 32 км²), злучаных сістэмай мелкаводных забалочаных праток; найб.Абстэрна, Укля, Набіста, Важа, Інава. Дрэніруюцца р. Хараброўка, якая пачынаецца з воз. Набіста, цячэ праз воз. Шчоўна, выцякае з яго пад назвай Вята. З У прымыкае гідралагічны заказнік Балота мох. Плацінай на Хараброўцы ўзровень вады азёраў падняты на 0,8—1 м з утварэннем адзінага воднага басейна. Прамысловае рыбалоўства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́КЛЯ, Укла,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёраў. Пл. 9,83 км², даўж. 5,8 км, найб.шыр. 2,8 км, найб.глыб. 25 м. даўж. берагавой лініі 19,9 км, пл. вадазбору 69,3 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на Пн і Пдвыш. 10—12 м, на З і У нізкія, забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на З і У забалочаныя, на ПдУ (у заліве) высокія, стромкія, завалуненыя. Дно да глыб. 3—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем.
Мінералізацыя вады да 230 мг/л, празрыстасць да 3,5 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 2—2,5 м, шыр. паласы расліннасці 150—200 м. Выцякае ручай у воз. Абстэрна, упадаюць некалькі ручаёў, у т. л. з воз.Інава.