імітава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. імітава́нне
Р. імітава́ння
Д. імітава́нню
В. імітава́нне
Т. імітава́ннем
М. імітава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

імітава́нне (каго, чаго, пад каго, што) ср. имита́ция ж.; имити́рование (кого, чего), подража́ние (кому, чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імітава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. імітаваць; імітацыя (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Пераймаць каго-, што-н, падрабляць па-майстэрску, з дакладнасцю ўзнаўляць; прафесійна займацца імітацыяй.

І. галасы жывёл.

|| наз. іміта́цыя, -і, ж. і імітава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

impersonation [ɪmˌpɜ:səˈneɪʃn] n. імітава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

имити́рование імітава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гігі́каць ’гігікаць’ (БРС, Нас., Касп., Шат.), гі́гікі ’смешкі’ (Бяльк.). Укр. гиги́ ’імітаванне гуку смеху, плачу, іржання каня’, гигота́ти, гиготі́ти ’ржаць’. Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Náchbildung f -, -en імітава́нне, іміта́цыя, падро́бка, мадэ́ль, маке́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

насле́даванне н.

1. разм. юрыд. Érbfolge f -; Náchfolge f;

2. (імітаванне) Náchahmung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

джангл

(англ. jungle)

напрамак у тэхнамузыцы канца XX ст., асноўнымі рысамі якога з’яўляюцца хуткі тэмп і імітаванне галасоў жывёл і чалавека з дапамогай рытму.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)