імігры́раваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. імігры́рую імігры́руем
2-я ас. імігры́руеш імігры́руеце
3-я ас. імігры́руе імігры́руюць
Прошлы час
м. імігры́раваў імігры́равалі
ж. імігры́равала
н. імігры́равала
Загадны лад
2-я ас. імігры́руй імігры́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час імігры́руючы

Крыніцы: dzsl2007, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

імігры́раваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. імігры́рую імігры́руем
2-я ас. імігры́руеш імігры́руеце
3-я ас. імігры́руе імігры́руюць
Прошлы час
м. імігры́раваў імігры́равалі
ж. імігры́равала
н. імігры́равала
Загадны лад
2-я ас. імігры́руй імігры́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час імігры́раваўшы

Крыніцы: dzsl2007, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

імігры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) у якую‑н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства (пра іншаземцаў).

[Ад лац. immigrare — перасяляцца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імігры́раваць і іміграва́ць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) у якую-н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.

І. за граніцу.

|| наз. імігра́цыя, -і, ж.; прым. іміграцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імігры́раваць, іміграва́ць

(лац. immigrare = усяляцца)

прыязджаць у якую-н. краіну на пастаяннае жыхарства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

иммигри́ровать сов. и несов. іміграва́ць, імігры́раваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іміграва́ць

гл. імігрыраваць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імігра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. імігрыраваць; перасяленне ў чужую краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.

2. зб. Імігранты.

•••

Іміграцыя капіталу — прыліў у якую‑н. краіну іншаземнага капіталу.

[Ад лац. immigro — усяляюся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмігры́раваць

(лац. emigrare)

перасяляцца са сваёй краіны ў чужую па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах (параўн. імігрыраваць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)