імпо́ст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. імпо́ст імпо́сты
Р. імпо́ста імпо́стаў
Д. імпо́сту імпо́стам
В. імпо́ст імпо́сты
Т. імпо́стам імпо́стамі
М. імпо́сце імпо́стах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІМПО́СТ (італьян. imposta ад лац. impono кладу на, ускладаю),

1) прафіляваная арх. дэталь над слупам, лапаткай, капітэллю калоны або прафіляваны камень сцяны, якія з’яўляюцца апорай для пяты аркі. На Беларусі вядомы з 12 ст. ў культавых збудаваннях.

2) Вертыкальны элемент (вузкі прасценак) паміж дзвярным і аконным праёмамі.

3) Дадатковы элемент аконнай і дзвярной каробак для мацавання іх глухіх частак ці стыкаў фрамугі.

С.​А.​Сергачоў.

Імпост.

т. 7, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

імпо́ст

(фр. imposte, іт. imposta, ад лац. imponere = укладваць)

архіт. верхні камень слупа, сцяны, калоны, які з’яўляецца падпорай аркі або бэлькі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)