імперыялі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Буйны капіталіст, палітычны дзеяч эпохі імперыялізму.

|| прым. імперыялі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імперыялі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. імперыялі́ст імперыялі́сты
Р. імперыялі́ста імперыялі́стаў
Д. імперыялі́сту імперыялі́стам
В. імперыялі́ста імперыялі́стаў
Т. імперыялі́стам імперыялі́стамі
М. імперыялі́сце імперыялі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

імперыялі́ст м. империали́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імперыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Буйны капіталіст, які вядзе палітыку імперыялізму.

[Фр. impérialiste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імперыялі́ст м. Imperialíst m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

імперыялі́ст

(фр. impérialiste)

асоба, якая праводзіць або падтрымлівае палітыку імперыялізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сацыя́л-імперыялі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сацыя́л-імперыялі́ст сацыя́л-імперыялі́сты
Р. сацыя́л-імперыялі́ста сацыя́л-імперыялі́стаў
Д. сацыя́л-імперыялі́сту сацыя́л-імперыялі́стам
В. сацыя́л-імперыялі́ста сацыя́л-імперыялі́стаў
Т. сацыя́л-імперыялі́стам сацыя́л-імперыялі́стамі
М. сацыя́л-імперыялі́сце сацыя́л-імперыялі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыя́л-імперыялі́ст м. социа́л-империали́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сацыя́л-імперыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто праводзіць, падзяляе палітыку сацыял-імперыялізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

империали́ст імперыялі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)