імельма́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. імельма́н імельма́ны
Р. імельма́ну імельма́наў
Д. імельма́ну імельма́нам
В. імельма́н імельма́ны
Т. імельма́нам імельма́намі
М. імельма́не імельма́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

імельма́н м., ав. иммельма́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імельма́н, ‑а, м.

Фігура вышэйшага пілатажу; пераварот самалёта цераз крыло ў верхнім пункце мёртвай пятлі. На сярэдніх вышынях.. Бураў закруціў мёртвую пятлю і імельман. Алешка.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імельма́н

[ням. М. Immelman = прозвішча ням. лётчыка (1890—1916)]

фігура вышэйшага пілатажу, пераварот самалёта цераз крыло ў верхнім пункце мёртвай пятлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

иммельма́н ав. імельма́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)