Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЮ́К (Інеса Ільінічна) (н. 20.3.1928, ст. Славечна Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед.н., праф. (1992). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1950). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па неадкладнай прамянёвай дыягностыцы захворванняў дзіцячага ўзросту.
Тв.:
Основы кардиологии детского возраста: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.);
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт.).
руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1815, педагог Ш.Дзідло і інш.). Вучаніцай дэбютавала ў партыі Галатэі («Ацыс і Галатэя» К.Каваса). У 1816—36 салістка (да 1829 вядучая танцоўшчыца) пецярбургскага Вял.т-ра. Валодала моцным тэмпераментам, віртуознай тэхнікай, бездакорным пачуццём стылю, сцэн. абаяльнасцю. Стварыла яркія разнапланавыя вобразы (ад камічных да глыбока трагічных). Сярод лепшых партый: Флора, Чаркешанка («Зефір і Флора», «Каўказскі нявольнік, або Цень нявесты» Каваса), княжна Людміла («Руслан і Людміла» Ф.Шольца; паст. ўсіх Дзідло), царыца Сумбека («Сумбека, або Заваяванне Казанскага царства» Л.Санэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЮ́К (Вера Ільінічна) (15.7.1904, в. Старасельцы Беластоцкага ваяв., Польшча — 5.12.1986),
майстар маст. саломапляцення; ініцыятар адраджэння традыцый саломкі мастацкай на Беларусі. Працавала на Брэсцкай ф-цы сувеніраў (з 1964). Заснавала там промысел па вырабе маст. і ўжытковых рэчаў з саломкі. Для масавай вытв-сці стварыла шэраг узораў-эталонаў утылітарна-дэкар. вырабаў у спалучэнні з чаротам, ніткамі, дрэвам, скурай (сурвэткі, сумкі, куфэркі і інш.), а таксама дробнай саламянай пластыкі сувенірнага і маст. характару (фігуркі людзей, птушак, жывёл, жанравыя сцэны і інш.). Прадаўжальнікі яе справы — дачка Т.Агафоненка і ўнучка Т.Паўлоўская. Творы захоўваюцца ў бел. і замежных музеях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎШЧЫК (Вольга Ільінічна) (н. 27.3.1944, в. Вялікая Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Гродзенскі мед.ін-т (1972) і працуе ў ім. Навук. працы па пытаннях лячэння тромбааблітэрыруючых хвароб, рэканструктыўна-аднаўленчай страўнікавай хірургіі і метадам зніжэння аперацыйнага стрэсу.
Тв.:
Методы снижения величины и продолжительности операционной стресс-реакции у больных с тяжелой хирургической патологией (новые направления предоперационной подготовки). Гродно, 1990 (разам з І.Я.Макшанавым, Я.А.Тамашчыкам);
Calcium pantothenate and antioxidant vitamins in prevention of surgical stress (у сааўт.) // Natural antioxidants and food quality in atherosclerosis and cancer prevention. Helsinki, 1996.