І́КАЎ (Канстанцін Мікалаевіч) (23.2.1859, Масква — 26.7.1895),

рускі антраполаг, археолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1882). Чл. Т-ва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це (1882), Парыжскага і Італьянскага антрапал. т-ваў. Склаў першую ў Расіі інструкцыю па антрапал. і антрапаметрычных даследаваннях. У час экспедыцыі ў Мінскую і Віцебскую губ. (1886) сабраў матэрыял для асн. працы па антрапаметрыі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў (поўнасцю не выдадзена).

Тв.:

Отчет по экспедиции в Белоруссию летом 1886 г. // Изв. имп. О-ва любителей естествознания, антропологии и этнографии. 1887. Т. 51, вып. 1;

Заметки по кефалометрии белорусов сравнительно с велико- и малорусами // Там жа. 1890. Т. 68.

Л.В.Аляксееў.

т. 7, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ікаў К. М. 1/363, 364; 5/61; 12/426

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

і́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. і́каю і́каем
2-я ас. і́каеш і́каеце
3-я ас. і́кае і́каюць
Прошлы час
м. і́каў і́калі
ж. і́кала
н. і́кала
Загадны лад
2-я ас. і́кай і́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час і́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)