Ізно́ў, ізну́ (гродз., Нар. лексіка, 42). Зноў (гл.) з прыстаўным і‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адара́ць ’засеянае поле ўзараць, каб на гэтым месцы нешта ізноў пасеяць’ (КЭС, лаг.). Ці не калька з літ. atártiізноў узараць, пераараць’? Раўнаверагодна інавацыя. Гл. араць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вызванец ’ізгой’ (Крывіч, 12, 1926, 14). Ад вызываць; параўн. прыклад: «Ксендз з амбоніі ізноў вызываў Кастуся за гіцлёўства» (там жа). Слова з’яўляецца калькай польск. wywołaniec ’тс’, якое ад wywołać ’вызываць’. У семантычных адносінах параўн. рус. оглаше́нный.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зноў, ізно́ў (Багдановіч), дыял. зной (Жд. 1). Рус. сно́ва, сы́знова, пск., смал. изно́в, смал. изно́ву, бранск. изновь, укр. знов, ізно́в, знову, ізно́ву, польск. znów, znowu, чэш. znova, znovu, славац. znova, znovu, паэт. znov, серб.-луж. znowa, славен. iznȏva, iznòv, серб.-харв. и̏знова, балг. изно̀во. Ст.-слав. изнова. Ст.-рус. изнова (XIV ст.). Прасл. jьz‑nova ўяўляе сабой спалучэнне прыназоўніка з р. скл. прыметніка nov‑ (гл. новы), апошні галосны (канчатак р. скл.) рэдукуецца ці страчваецца ў сувязі з дээтымалагізацыяй (Шуба, Прыслоўе, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)