ізго́й

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ізго́й ізго́і
Р. ізго́я ізго́яў
Д. ізго́ю ізго́ям
В. ізго́я ізго́яў
Т. ізго́ем ізго́ямі
М. ізго́ю ізго́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ізго́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Старажытнарускі сацыяльны тэрмін, якім абазначалі чалавека, што страціў сувязь са сваёй сацыяльнай групай, напр., прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які збяднеў, згалеў.

2. перан. Чалавек, якога ігнаруюць або праследуюць, які страціў сваё становішча ў грамадстве, адшчапенец.

Праз сваю фанабэрыстасць хлопец хутка зрабіўся сапраўдным ізгоем сярод моладзі.

|| прым. ізго́йскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізго́й м., ист., перен. изго́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізго́й, ‑я, м.

1. У Старажытнай Русі — чалавек, які страціў сувязь са сваёй сацыяльная групай, напрыклад, прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які разарыўся.

2. перан. Чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец. Скрозь цемру ночы і змрочнасць лясоў, па глухіх дарожках .. накіраваліся яны, два ізгоі [Талаш і Мартын Рыль], у бок сваіх вёсак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ізго́й ’чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец’. Рус. изго́й, укр. ізго́й, ст.-рус. изгои ’чалавек, які страціў сувязь са сваім саслоўем (селянін, які адкупіўся на волю; князь, які страціў княства; купец, які разарыўся)’. Бязафікснае ўтварэнне ад *изгоити ’выжыць, выгнаць’ з из‑ + гоити ’жывіць’. У сіб. гаворках захавалася изго́ить са значэннямі ’паправіць, адрамантаваць, уладзіць’, ’адмыць, адчысціць’ і ’запэцкаць, сапсаваць’, параўн. выжыць ’выгнаць’ і ’ўцалець’. У якасці аналогіі ст.-рус. изгои ’выжыты з роду’ ад изгоити ’выжыць’. Фасмер (2, 121–122) прыводзіць серб.-харв. и̏зрод ’вырадак’ ад изро̀дити ’вырадзіцца’, рус. издо́й ’жывёла, якую перасталі даіць’ ад издоить ’выдаіць’. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 138; Шанскі, 2, I, 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изго́й ист., перен. ізго́й, -го́я м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rogue state

дзяржа́ва-ізго́й

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

outlaw [ˈaʊtlɔ:] n.

1. асо́ба, аб’я́ўленая па-за зако́нам

2. выгна́ннік, ізго́й; выгна́нніца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pariah

[pəˈraɪə]

n.

1) ізго́й -я, выгна́нец -ца m

2) па́рыя -і m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вызванецізгой’ (Крывіч, 12, 1926, 14). Ад вызываць; параўн. прыклад: «Ксендз з амбоніі ізноў вызываў Кастуся за гіцлёўства» (там жа). Слова з’яўляецца калькай польск. wywołaniec ’тс’, якое ад wywołać ’вызываць’. У семантычных адносінах параўн. рус. оглаше́нный.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)