ізахо́ры

(ад ba- + гр. chora = прастора, месца)

лініі, якія паказваюць на дыяфрагме працэсы, што адбываюцца пры пастаянным аб’ёме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізахо́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ізахо́ра ізахо́ры
Р. ізахо́ры ізахо́р
Д. ізахо́ры ізахо́рам
В. ізахо́ру ізахо́ры
Т. ізахо́рай
ізахо́раю
ізахо́рамі
М. ізахо́ры ізахо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГОФ (Hoff) Якаб Хендрык вант

(30.8.1852, г. Ротэрдам, Нідэрланды — 1.3.1911),

нідэрландскі хімік, адзін з заснавальнікаў фіз. хіміі і стэрэахіміі. Скончыў Політэхн. школу ў Дэлфце (1871). З 1878 праф. Амстэрдамскага, з 1896 — Берлінскага ун-таў. Навук. працы па стэрэахіміі, хім. кінетыцы і тэрмадынаміцы. Сфармуляваў асн. палажэнні тэорыі прасторавага размяшчэння атамаў у малекулах арган. злучэнняў (1874), правіла Вант-Гофа (пры павышэнні т-ры на 10 °C скорасць рэакцыі павялічваецца ў 2—4 разы), асн. пастулаты хім. кінетыкі ў працы «Нарысы па хімічнай дынаміцы» (1884). Вывеў ураўненне ізахоры (адно з асн. у хім. тэрмадынаміцы), закон асматычнага ціску (закон Вант-Гофа). Заклаў асновы тэорыі разбаўленых раствораў (1886 — 89) і тэорыі цвёрдых раствораў (1890). Нобелеўская прэмія 1901.

Тв.:

Рус. пер. — Избр. труды по химии: Физич. химия. Стереохимия и органич. химия;

Выступления и статьи. М., 1984.

Літ.:

Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981.

т. 5, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)