ізахо́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ізахо́рны ізахо́рная ізахо́рнае ізахо́рныя
Р. ізахо́рнага ізахо́рнай
ізахо́рнае
ізахо́рнага ізахо́рных
Д. ізахо́рнаму ізахо́рнай ізахо́рнаму ізахо́рным
В. ізахо́рны (неадуш.)
ізахо́рнага (адуш.)
ізахо́рную ізахо́рнае ізахо́рныя (неадуш.)
ізахо́рных (адуш.)
Т. ізахо́рным ізахо́рнай
ізахо́рнаю
ізахо́рным ізахо́рнымі
М. ізахо́рным ізахо́рнай ізахо́рным ізахо́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ізахорны працэс 5/54; 8/496

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗАХО́РНЫ ПРАЦЭ́С,

тэрмадынамічны працэс, які адбываецца пры пастаянным аб’ёме сістэмы. З-за малой сціскальнасці многія ізатэрмічныя працэсы ў цвёрдых целах адначасова прыблізна ізахорныя.

І.п. на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўваецца ізахорай і падпарадкоўваецца Шарля закону, які для рэальных газаў выконваецца набліжана з-за наяўнасці сіл міжмалекулярнага ўзаемадзеяння. Мех. работа пры І.п. роўная нулю; змена ўнутр. энергіі цела адбываецца за кошт паглынання (ці выдзялення) цеплаты. Для ажыццяўлення І.п. ў газах і вадкасцях іх змяшчаюць у герметычную пасудзіну з пастаянным аб’ёмам.

т. 7, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗАХО́РА (ад іза... + грэч. chōra прастора),

лінія, якая на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўвае раўнаважны ізахорны працэс. Ураўненне І. ідэальнага газу: p/T = const, дзе p — ціск, T — абсалютная т-ра дадзенай масы ідэальнага газу.

т. 7, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛІТРО́ПНЫ ПРАЦЭ́С, політрапічны працэс, змена стану фіз. сістэмы, пры якой захоўваецца пастаяннай яе цеплаёмістасць. Крывая, якая адлюстроўвае П.п. на тэрмадынамічных дыяграмах, наз. палітропай. Для ідэальнага газу апісваецца ўраўненнем pV​n = const, дзе p — ціск, V — аб’ем газу, n = C Cp C Cv — паказчык палітропы, C, Cp і Cv — цеплаёмістасці сістэмы ў П.п., пры пастаянных ціску і аб’ёме адпаведна. Асобныя выпадкі П.п.: адыябатны працэс, ізабарны працэс, ізахорны працэс, ізатэрмічны працэс.

т. 12, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)