Ізамеразы 5/52; 10/566

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗАМЕРА́ЗЫ,

ферменты, што выклікаюць унутрымалекулярныя перамяшчэнні розных груп арганічных злучэнняў, у т. л. рэакцыі ўзаемнага ператварэння ізамераў (напр., стэрэаізамераў). Вядома больш за 50 відаў. Да І. адносяцца: ліязы, мутазы, рацымазы, цыс-трансізамеразы, унутрымалекулярныя аксідарэдуктазы і трансферазы і інш. І. вельмі пашыраны ў прыродзе, асабліва ў мікраарганізмаў. Адрозніваюцца высокай спецыфічнасцю.

т. 7, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ізамера́зы

(ад ізамеры)

ферменты, якія каталізуюць унутрымалекулярную перабудову, у тым ліку ўзаемапераўтварэнне ізамераў арганічных злучэнняў у жывых клетках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізамера́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ізамера́за ізамера́зы
Р. ізамера́зы ізамера́з
Д. ізамера́зе ізамера́зам
В. ізамера́зу ізамера́зы
Т. ізамера́зай
ізамера́заю
ізамера́замі
М. ізамера́зе ізамера́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)