ізаме́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ізаме́р ізаме́ры
Р. ізаме́ра ізаме́раў
Д. ізаме́ру ізаме́рам
В. ізаме́р ізаме́ры
Т. ізаме́рам ізаме́рамі
М. ізаме́ры ізаме́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ізаме́р м. хім. Isomr n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

транс-ізаме́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. транс-ізаме́р транс-ізаме́ры
Р. транс-ізаме́ра транс-ізаме́раў
Д. транс-ізаме́ру транс-ізаме́рам
В. транс-ізаме́р транс-ізаме́ры
Т. транс-ізаме́рам транс-ізаме́рамі
М. транс-ізаме́ры транс-ізаме́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цыс-ізаме́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цыс-ізаме́р цыс-ізаме́ры
Р. цыс-ізаме́ра цыс-ізаме́раў
Д. цыс-ізаме́ру цыс-ізаме́рам
В. цыс-ізаме́р цыс-ізаме́ры
Т. цыс-ізаме́рам цыс-ізаме́рамі
М. цыс-ізаме́ры цыс-ізаме́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

изоме́р хим. ізаме́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

isomer [ˈaɪsəmə] n. chem., phys. ізаме́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ізаме́ры, -раў (ед. ізаме́р м.) хим. изоме́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізаме́ры, ‑аў; адз. ізамер, ‑а, м.

Хімічныя злучэнні з аднолькавым саставам і малекулярнай масай, але з рознымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і meros — частка, доля.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЗАБЕНЗО́Л,

найпрасцейшае араматычнае азазлучэнне, C6H5N = NC6H5. Мал. м. 182,22, аранжава-чырв. крышталі, устойлівы транс-ізамер, t пл. 68 °C. Нерастваральны ў вадзе, раствараецца ў арган. растваральніках. Атрымліваюць аднаўленнем нітрабензолу. Вытворныя азабензолу — азафарбавальнікі і змякчальнікі для гумы.

т. 1, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНАБАЗІ́Н, α-піперыдзіл-β-пірыдзін (CHN),

арганічнае рэчыва класа алкалоідаў. Бясколерны алей, які цямнее на паветры: tкіп 276 °C; добра раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках; дае шчолачную рэакцыю. Выяўлены сав. хімікам А.П.Арэхавым (1929) у сярэднеазіяцкім анабазісе бязлістым (Anabasis aphylla). У невял. колькасці ёсць у тытуні. Як і яго ізамер нікацін, анабазін моцны гангліянарны яд. Выкарыстоўваецца супраць шкоднікаў раслін; сродак ад стрыгучага лішая, вашывасці с.-г. жывёл.

т. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)