ізаба́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ізаба́рны |
ізаба́рная |
ізаба́рнае |
ізаба́рныя |
| Р. |
ізаба́рнага |
ізаба́рнай ізаба́рнае |
ізаба́рнага |
ізаба́рных |
| Д. |
ізаба́рнаму |
ізаба́рнай |
ізаба́рнаму |
ізаба́рным |
| В. |
ізаба́рны (неадуш.) ізаба́рнага (адуш.) |
ізаба́рную |
ізаба́рнае |
ізаба́рныя (неадуш.) ізаба́рных (адуш.) |
| Т. |
ізаба́рным |
ізаба́рнай ізаба́рнаю |
ізаба́рным |
ізаба́рнымі |
| М. |
ізаба́рным |
ізаба́рнай |
ізаба́рным |
ізаба́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ізаба́рны спец. изоба́рный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ізаба́ра, -ы, мн. -ы, -ба́р, ж. (спец.).
1. Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам у пэўны час.
Студзеньскія ізабары.
2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаянным ціску.
|| прым. ізаба́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ізабарны працэс 5/50; 8/496
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАБА́РНЫ ПРАЦЭ́С,
тэрмадынамічны працэс, які працякае пры пастаянным ціску. Напр., награванне вады ў адкрытай пасудзіне, утварэнне пары ў паравым катле, згаранне паліва ў кампрэсарных і праматочных паветрана-рэактыўных рухавіках.
І.п. на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўваецца ізабарай. аб’ём ідэальнага газу прапарцыянальны т-ры (Гей-Люсака закон); работа, якую выконвае ідэальны газ пры І.п., роўная здабытку ціску на змену аб’ёму. Цеплаёмістасць сістэмы ў І.п. большая, чым у ізахорным працэсе.
т. 7, с. 173
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
изоба́рный спец. ізаба́рны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ІЗАБА́РЫ (ад іза... + грэч. baros цяжар, вага),
1) ізалініі атмасфернага ціску.
2) Лініі, якія адлюстроўваюць раўнаважны ізабарны працэс на тэрмадынамічнай дыяграме стану. Ураўненне І. ідэальнага газу: V/T=const, дзе V — аб’ём, T — т-ра.
3) Атамныя ядры розных хім. элементаў з аднолькавым масавым лікам. Маюць розныя колькасці пратонаў і нейтронаў, аднак іх агульная колькасць аднолькавая. Гл. Ядро атамнае.
т. 7, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)