іеро́гліф

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іеро́гліф іеро́гліфы
Р. іеро́гліфа іеро́гліфаў
Д. іеро́гліфу іеро́гліфам
В. іеро́гліф іеро́гліфы
Т. іеро́гліфам іеро́гліфамі
М. іеро́гліфе іеро́гліфах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іеро́гліф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма.

2. перан., толькі мн. Пра незразумелае пісьмо, неразборлівы почырк.

|| прым. іерагліфі́чны, -ая, -ае.

Іерагліфічнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іеро́гліф м. иеро́глиф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іеро́гліф, ‑а, м.

1. Фігурны знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма, які абазначае цэлае паняцце, склад або гук. Кітайскія іерогліфы. Егіпецкія іерогліфы.

2. толькі мн.; перан. (іеро́гліфы, ‑аў). Пра незразумелае пісьмо, неразборлівы почырк.

[Ад грэч. hieros — свяшчэнны і glyphe — разьба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІЕРО́ГЛІФ (ад грэч. hieros свяшчэнны + glyphē тое, што выразана),

пісьмовы знак у некаторых відах ідэаграфічнага пісьма, які мае выгляд якога-н. аб’екта (чалавека, жывёлы, прадмета). Служыць для абазначэння асобных слоў і паняццяў, часам І. можа быць і фанетычным сімвалам (абазначаць склады і асобныя гукі). І. выкарыстоўваліся ў егіп. пісьме з 4-га тыс. да н.э. Вядома каля 5 тыс. егіп. І., аднак у кожную эпоху ўжывалася каля 700—800 знакаў.

Сярод егіп. І. адрозніваліся аднакансанантныя (абазначалі зычныя гукі егіп. мовы), двух-, трохкансанантныя (для фанет. перадачы марфем), ідэаграмы (для абазначэння цэлых слоў), дэтэрмінатывы (дапаможныя ідэаграфічныя знакі для ўдакладнення значэння слоў).

І. называюць таксама знакі стараж. (2-е тыс. да н.э.) і сучаснага кітайскага пісьма, выяўл. разнавіднасці хецкага пісьма (2—1-е тыс. да н.э.), японскага пісьма і інш.

Літ.:

Шампольон Ж.Ф. О египетском иероглифическом алфавите: Пер. с фр. [М.], 1950;

Дирингер Д. Алфавит: Пер. с англ. М., 1963;

Истрин В.А. Возникновение и развитие письма. 2 изд. М., 1965;

Павленко Н.А. История письма 2 изд. Мн., 1987.

Да арт. Іерогліф. Іерагліфічны надпіс на сцяне грабніцы.

т. 7, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іеро́гліф м. лінгв., тс. перан. Hi¦eroglýphe f -, -n; Schríftzeichen n -s, -, Bíldschriftzeichen n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

иеро́глиф іеро́гліф, -фа м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hieroglyph [ˈhaɪərəglɪf] n. іеро́гліф

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hieroglif, ~u

м. іерогліф

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Hi¦eroglýphe f -, -n іеро́гліф (старажытнаегіпецкі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)