Ідэальнае 4/316; 5/48

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІДЭА́ЛЬНАЕ,

1) суб’ектыўны вобраз аб’ектыўнай рэальнасці, вынік асваення свету чалавекам, прадстаўлены ў формах яго свядомасці, дзейнасці і культуры (у гэтым сэнсе І. звычайна проціпастаўляецца матэрыяльнаму). Сферу І. ўтвараюць пачуццёвыя і мысліцельныя вобразы, спосабы іх пабудовы і аперыравання імі, духоўныя каштоўнасці і арыентацыі і інш. І. — своеасаблівая рэальнасць, звязаная са свядомасцю чалавека і яго псіхікай; адмысловая сутнасная характарыстыка свядомасці. Як і свядомасць, І. мае ўнутраныя (псіхічныя) і знешнія (быційныя) формы выяўлення. Перш за ўсё І. звязана з вобразным адлюстраваннем на ўзроўні пачуццяў і ўражанняў. Наступным этапам з’яўляецца суб’ектыўная ацэнка ўласцівасцей і іх выяўленне ў выглядзе моўных паняццяў. Удасканальванне гэтай сістэмы вядзе да ўдасканальвання мовы (з’яўляюцца пісьменства, кнігадрукаванне). У выніку ўдасканальваецца і сама сфера І. — з’яўляюцца філас. і тэалагічныя сістэмы, узнікае навука, літ. творчасць. З дапамогай мовы І. выходзіць за межы індывід. свядомасці, набывае характар феномена духоўнай культуры, грамадскай свядомасці. Сутыкаючыся з прадметамі культуры, чалавек адчувае іх ідэальны сэнс і да прадметаў прыроды пачынае ставіцца як да чагосьці створанага, вырабленага, што надае ім асаблівы чалавечы сэнс. Так адбываецца перанясенне сэнсаў з прадметаў культуры на прадметы прыроды, іх ажыўленне, адушаўленне і абагаўленне. Прадметы прыроды надзяляюцца ідэальнасцю, а паступова і само І. робіцца аб’ектам рэальнасці. Так з’яўляюцца вера ў самастойнае існаванне душы, у духа, у бога (гл. таксама Абстракцыя, Свядомасць, Псіхіка).

2) Нешта дасканалае, якое адпавядае ідэалу.

3) Вынік працэсу ідэалізацыі — абстрактны аб’ект, які не можа быць дадзены ў доследзе (напр., ідэальны газ, кропка).

А.​М.​Елсукоў.

т. 7, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ідэа́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ідэа́льны ідэа́льная ідэа́льнае ідэа́льныя
Р. ідэа́льнага ідэа́льнай
ідэа́льнае
ідэа́льнага ідэа́льных
Д. ідэа́льнаму ідэа́льнай ідэа́льнаму ідэа́льным
В. ідэа́льны (неадуш.)
ідэа́льнага (адуш.)
ідэа́льную ідэа́льнае ідэа́льныя (неадуш.)
ідэа́льных (адуш.)
Т. ідэа́льным ідэа́льнай
ідэа́льнаю
ідэа́льным ідэа́льнымі
М. ідэа́льным ідэа́льнай ідэа́льным ідэа́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бо́ска-ідэа́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бо́ска-ідэа́льны бо́ска-ідэа́льная бо́ска-ідэа́льнае бо́ска-ідэа́льныя
Р. бо́ска-ідэа́льнага бо́ска-ідэа́льнай
бо́ска-ідэа́льнае
бо́ска-ідэа́льнага бо́ска-ідэа́льных
Д. бо́ска-ідэа́льнаму бо́ска-ідэа́льнай бо́ска-ідэа́льнаму бо́ска-ідэа́льным
В. бо́ска-ідэа́льны (неадуш.)
бо́ска-ідэа́льнага (адуш.)
бо́ска-ідэа́льную бо́ска-ідэа́льнае бо́ска-ідэа́льныя (неадуш.)
бо́ска-ідэа́льных (адуш.)
Т. бо́ска-ідэа́льным бо́ска-ідэа́льнай
бо́ска-ідэа́льнаю
бо́ска-ідэа́льным бо́ска-ідэа́льнымі
М. бо́ска-ідэа́льным бо́ска-ідэа́льнай бо́ска-ідэа́льным бо́ска-ідэа́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Абысці́ся (БРС), укр. обійтися, рус. обойтись, польск. obejść się да ob‑id‑ti sę. Семантычны зрух ад канкрэтнага ’абысці перашкоду, перашкода абойдзена’ да ’абысці што-небудзь ідэальнае, што-небудзь ідэальнае абойдзена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

матэрыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік філасофскага матэрыялізму.

2. Разм. Чалавек, які вузка практычна адносіцца да рэчаіснасці і адмаўляе ўсё ідэальнае, узвышанае. // Той, хто падыходзіць да ўсяго з пункту гледжання матэрыяльных выгад для сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unearthly [ʌnˈɜ:θli] adj.

1. незямны́; звышнатура́льны;

unearthly beauty незямна́я прыгажо́сць;

unearthly love ідэа́льнае каха́нне

2. infml непрыда́тны, нязру́чны;

at an unearthly hour у зусі́м нязру́чны час

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВО́РЦАЛЬ ((Worcell) Станіслаў Габрыэль) (26.3.1799, с. Сцяпань Ровенскай вобл., Украіна — 3.2.1857),

польскі рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыяліст-утапіст. Скончыў Крамянецкі ліцэй (1819). Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго задушэння эмігрыраваў у Вялікабрытанію. У 1835 адзін з арганізатараў (пазней гал. ідэолаг) грамады «Грудзёндз», што ўваходзіла ў склад арг-цыі «Люд польскі». У 1840 разам з І.Лялевелем удзельнічаў у стварэнні арг-цыі «Аб’яднанне польскай эміграцыі», якая выступала за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай. Пасля Кракаўскага паўстання 1846 большасць чл. «Аб’яднання», у т. л. і Ворцаль, уступіла ў Польскае дэмакратычнае таварыства (ПДТ). У 1847 выбраны ў кіруючы орган ПДТ «Цэнтралізацыя». Філас. і грамадскія погляды Ворцаля сфарміраваліся пад уплывам франц. сацыяліст. думкі, гал. чынам сен-сіманізму. У працы «Аб уласнасці» (1854) выклаў сваё ўяўленне пра ідэальнае грамадства, у якім прыватную ўласнасць замяняла калектыўная, знікала разыходжанне паміж інтарэсамі асобы і грамадства. Ідэі Ворцаля паўплывалі на светапогляд рэвалюцыянераў-дэмакратаў, у т. л. В. і К.​Каліноўскіх.

т. 4, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕАРЭАЛІ́ЗМ у філасофіі,

кірунак у англа-амерыканскай філасофіі пач. 20 ст. Сфарміраваўся пад уплывам шатландскай школы, філасофіі Ф.Брэнтана, А.​Мейнанга (Аўстрыя), ранняга Б.Расела як рэакцыя на суб’ектыўны ідэалізм прагматызму і аб’ектыўны ідэалізм англ. неагегельянства. Тэарэтыка-пазнавальныя прынцыпы сфармуляваны англ. філосафам Дж.​Мурам у арт. «Абвяржэнне ідэалізму» (1903) і развіты ў ЗША Р.​Перы, У.​Монтэгю, У.​Марвінам, Э.​Сполдынгам, У.​Піткінам, Э.​Холтам («Праграма і першая платформа шасці рэалістаў», 1910). У тэорыі пазнання Н. сцвярджае, што пазнавальны аб’ект можа непасрэдна «ўваходзіць» у свядомасць суб’екта, але пры гэтым не залежыць ад пазнання ў адносінах свайго існавання і прыроды («тэорыя іманентнасці незалежнага»). У анталогіі прызнае 2 формы аб’ектыўнага існавання: прасторава-часавую або толькі часавую (уласціва адпаведна фіз. і псіхічным з’явам і аб’ектам) і ідэальнае існаванне па-за прасторай і часам (агульныя паняцці і матэм. аб’екты), а таксама незалежнасць рэчаў ад тых адносін, у якія яны ўступаюць («тэорыя знешніх адносін»), «Касмалагічны» кірунак Н. прадстаўлены тэорыяй «эмерджментнай эвалюцыі» С.​Александэра (Вялікабрытанія), «філасофіяй працэсу» А.​Уайтхеда, халізмам Я.​Смэтса. У 1930-х г. Н. страціў уплыў; на змену яму прыйшоў крытычны рэалізм.

В.​В.​Філіпава.

т. 11, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІДЭАЛІЗА́ЦЫЯ,

мысленнае канструяванне з дапамогай абсалютызацыі паняццяў і вобразаў аб’ектаў, якія не існуюць у рэчаіснасці, але для якіх ёсць правобразы ў рэальным свеце; наданне каму-н. ці чаму-н. такіх рысаў, якіх яны не маюць. Паняцці, атрыманыя ў выніку І., наз. ідэалізаванымі або ідэальнымі (гл. Ідэальнае). Яны або нездзяйсняльныя (напр., «кропка», «абсалютна чорнае цела»), або іх здзяйсняльнасць недаказальная рацыянальным шляхам (напр., бясконцае жыццё). З ідэалізаванымі аб’ектамі ў навуцы аперыруюць як з рэальнымі прадметамі і ствараюць абстрактныя мадэлі рэальных рэчаў у іх «чыстым выглядзе», што дазваляе больш глыбока зразумець іх сутнасць (напр., «прамая лінія» ў матэматыцы, «ідэальны газ» у фізіцы, «абсалютная свабода» ў сацыялогіі і інш.). У мастацтве І. як метад маст. абагульнення і канструявання ў вобразнай форме даводзіць станоўчыя або адмоўныя бакі рэчаіснасці да поўнай дасканаласці або недасканаласці. Мастацкія ідэалізаваныя аб’екты ўмоўна нарматыўныя і выконваюць функцыю каштоўнаснага арыенціра («Дон-Кіхот», «Несцерка», «Паўлінка» і інш). Сац. І. выкарыстоўваецца для арг-цыі грамадскага жыцця, дзе ідэалізаваныя аб’екты — розныя культы і антыкульты, утопіі і антыутопіі і інш. Яны маюць форму індывід. каштоўнасных вобразаў (напр., І. каханага чалавека) і грамадска значымых І. (камунізм).

Літ.:

Горский Д.П. Вопросы абстракции и образование понятий. М., 1961;

Пойа Д. Математика и правдоподобные рассуждения. 2 изд. М., 1975;

Кочергин АН. Научное познание: формы, методы, подходы. М., 1991.

Г.​А.​Антанюк.

т. 7, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)