ідыяты́зм, -у, м.

1. Псіхічная хвароба, якая праяўляецца разумовай адсталасцю, недаразвітасцю.

2. Неразумнасць, дурнота, бязглуздасць (разм.).

|| прым. ідыяты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідыяты́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ідыяты́зм
Р. ідыяты́зму
Д. ідыяты́зму
В. ідыяты́зм
Т. ідыяты́змам
М. ідыяты́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ідыяты́зм, -му м.

1. идиоти́зм, идиоти́я ж.;

2. разг. идиоти́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ідыяты́зм, ‑у, м.

1. Псіхічная хвароба, якая праяўляецца ў парушэнні разумовай дзейнасці; ідыятыя.

2. Разм. Неразумнасць, бязглуздасць. Галоўным героем коласаўскіх апавяданняў, у якіх так ці інакш гаворыцца аб заганах сялянскага быту, аб ідыятызме вясковага жыцця, у большасці выпадкаў выступае селянін. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыяты́зм м.

1. мед. Idiotíe f -, Schwáchsinn m -(e)s;

2. разм. (глупства) Blödsinn m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ідыяты́зм

(гр. idiotismos)

1) тое, што і ідыятыя;

2) перан. неразумнасць, бязглуздасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

идиоти́зм ідыяты́зм, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

idiocy [ˈɪdiəsi] n. ідыяты́зм; глу́пства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ідыяты́я, ‑і, ж.

Тое, што і ідыятызм (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kretynizm, ~u

м. крэцінізм; ідыятызм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)