івасі́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, нескланяльны

адз. мн.
Н. івасі́ івасі́
Р. івасі́ івасі́
Д. івасі́ івасі́
В. івасі́ івасі́
Т. івасі́ івасі́
М. івасі́ івасі́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

івасі́, нескл., ж.

Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых; ціхаакіянская сардзіна.

|| прым. івасёвы, -ая, -ае.

Івасёвая пуціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

івасі́ нескл., ж., зоол. иваси́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

івасі́, нескл., ж.

Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых; ціхаакіянская сардзіна.

[Яп.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІВАСІ́, далёкаўсходняя сардзіна (Sardinops sagax melanosticta),

падвід ціхаакіянскай сардзіны сям. селядцовых атр. селядцападобных. Пашыраны ў прыбярэжных водах Усх. Азіі ад Сахаліна да Паўд. Японіі і кіт. ўзбярэжжа Жоўтага мора.

Даўж. да 30 см. Спіна зеленавата-аліўкавая, бакі серабрыста-белыя, канец рыла і задняя ч. хваставога плаўніка чорныя. Па баках цела ўздоўж спіны цёмныя плямы (да 15), зрэдку размешчаны ніжэй светлыя плямы. Корміцца фіта- і зоапланктонам. Жыве да 8 гадоў. Аб’ект промыслу.

Івасі.

т. 7, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

івасі́

(рус. иваси, ад яп. iwasi)

невялікая прамысловая рыба сям. селядцовых, ціхаакіянская сардзіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

иваси́ зоол. івасі́ нескл., ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

івасёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да івасі. Івасёвая пуціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДАЛЁКАЎСХОДНЯЯ САРДЗІ́НА,

гл. Івасі.

т. 6, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРДЗІ́НЫ,

рыбы сям. селядцовых. 2 роды, у кожным па 1 відзе (з падвідамі): С. еўрапейская (Sardina pilchardus) і С. ціхаакіянская (Sardinops sagax, яе падвід — С. далёкаўсходняя, або івасі). Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных водах абодвух паўшар’яў, акрамя ўсх. узбярэжжаў Паўн. і Паўд. Амерыкі.

Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў; даўж. да 35 см (звычайна 15—20). Уздоўж спіны па баках шэраг цёмных плям, каля хваставога плаўніка — пара падоўжаных лускавінак («крыльцы»), на шчэлепнай накрыўцы — радыяльныя раўчукі. Планктафагі. Аб’ект промыслу.

Сардзіна еўрапейская.

т. 14, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)