Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ІВА́НАЎКА,
вёска ў Бортнікаўскім с/с Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПдУ ад Бабруйска, 130 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Савічы. 395 ж., 177 двароў (1997). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Іванаўка (в., Бабруйскі р-н) 2/48 (к.), 49; 5/31, 582 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Нова-Іванаўка (в., Веткаўскі р-н) 11/609
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗДО́ННАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р.Іванаўка (цячэ праз возера). За 25 км на З ад Слоніма. Пл. 0,2 км², даўж. 760 м, найб.шыр. 530 м. Пл. вадазбору 1,8 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́ЕЎ (Дзмітрый Цімафеевіч) (5.11.1915, с.Іванаўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 5.9.1943),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Чаркаскі дарожна-буд. тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-паліт. вучылішчы. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 у партызанах: да крас. 1942 камісар, потым камандзір атрада, з чэрв. 1943 камандзір 101-й партыз. брыгады імя Аляксандра Неўскага, якая дзейнічала на тэр. Старобінскага р-на Мінскай вобл. Загінуў у баі. На месцы гібелі ў в. Калініна Слуцкага р-на пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАСЕ́НКА (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 20.7.1926, с. Добра-Іванаўка Барысаўскага р-на Белгародскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1960), праф. (1988). Скончыў Харкаўскі ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1954). З 1960 у Бел.агр.тэхн. ун-це. Навук. працы па выкарыстанні электратэхналогіі ў с.-г. вытв-сці і аўтаматызацыі с.-г. агрэгатаў. Распрацаваў электратэхнал. метады апрацоўкі кармоў.
Тв.:
Электрооборудование, и автоматизация сельскохозяйственных агрегатов и установок. М., 1988 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКЛА́НАЎ (Міхаіл Іванавіч) (12.2.1914, с.Іванаўка Валнавахскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 23.1.1990),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969).Вучыўся ў Харкаўскім інж.-буд. ін-це (1936—41). З 1944 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект». Асн. работы: рэканструкцыя будынка Дзярж.рус.драм. тэатра Беларусі (1950), арх.-буд. тэхнікум (1954), Дзярж.маст. музей Беларусі, жылыя дамы па вул. К.Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958), будынкі Бел. аграрнага тэхн. ун-та (1960, 1979), мед. ін-та (1966), корпус ф-та радыёфізікі БДУ (1966, у сааўт.) у Мінску; гал. корпус турысцкай базы (1968) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на воз. Нарач (Мядзельскі р-н).