Іберыйскія плямёны 9/91

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІБЕРЫ́ЙСКІЯ ГО́РЫ (Cordillera Ibérica),

горы на ПнУ Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, каля паўн.-ўсх. ускраіны плато Месета. Даўж. 440 км. Выш. да 2313 м (г. Манкайо). Паніжэнне з далінай р. Халон падзяляе горы на масівы больш высокія з альпійскімі вяршынямі на ПнЗ і больш нізкія, значна закарставаныя на ПдУ. Слаба расчлянёныя складкава-глыбавыя масівы, складзеныя з мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, кварцытаў. Радовішчы жал. руды. Міжземнаморскія хмызнякі, на ПнЗ — шыракалістыя і хваёвыя лясы.

т. 7, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іберы́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іберы́йскі іберы́йская іберы́йскае іберы́йскія
Р. іберы́йскага іберы́йскай
іберы́йскае
іберы́йскага іберы́йскіх
Д. іберы́йскаму іберы́йскай іберы́йскаму іберы́йскім
В. іберы́йскі (неадуш.)
іберы́йскага (адуш.)
іберы́йскую іберы́йскае іберы́йскія (неадуш.)
іберы́йскіх (адуш.)
Т. іберы́йскім іберы́йскай
іберы́йскаю
іберы́йскім іберы́йскімі
М. іберы́йскім іберы́йскай іберы́йскім іберы́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іберы́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іберыі, іберыйцаў, належыць ім. Іберыйская культура. Іберыйскія мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАСТЫ́ЛІЯ-ЛЕО́Н (Castilla-Leon),

аўтаномная вобласць у цэнтр. ч. Іспаніі. Пл. 94,2 тыс. км². Нас. 2,5 млн. чал. (1991). Уключае правінцыі: Авіла, Бургас, Леон, Паленсія, Саламанка, Сеговія, Сорыя, Вальядалід, Самора. Адм. ц.г. Вальядалід. Найб. значныя гарады і эканам. цэнтры: Саламанка, Бургас, Леон. Займае паўн.-зах. ч. пласкагор’я Месета (выш. 800—1200 м). На ўскраінах Іберыйскія, Кантабрыйскія і Кастыльскія, або Цэнтр. Кардыльера, горы. Клімат міжземнаморскі, засушлівы. Найб. р. — Дуэра. Пераважае расліннасць сухіх стэпаў. У гарах участкі лясоў з хвоі, дубу, каштану, хмызнякі, лугі. Найб. развіта арашальнае земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, цукр. буракі, агародніну, тытунь. Садоўніцтва, вінаградарства, вырошчванне аліваў. Малочнамясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак. Здабыча каменнага вугалю, жал. і цынкавых руд. Прам-сць: харч. (у т. л. вінаробчая), гарбарна-абутковая, металургічная, маш.-буд., металаапр., тэкст., хімічная. У г. Вальядаліду — выплаўка алюмінію і аўтамаб. з-д, вытв-сць угнаенняў. ГЭС на горных рэках. Каля г. Бургас АЭС. Турызм.

т. 8, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)