ІАНІ́ТНАЯ ГЛЕ́БА,
штучнае пажыўнае асяроддзе для вырошчвання раслін; сумесь іанітаў (аніяніту і катыяніту), насычаных біягеннымі элементамі ў выглядзе іонаў. Створана ў Ін-це агульнай і неарган. хіміі Нац. АН Беларусі У.С.Салдатавым і Н.Р.Пёрышкінай (1966).
Распрацаваны розныя віды І.г. («Біёна»), якія адрозніваюцца іонаабменнікамі, іх іонным саставам і відам раўнаважнага пажыўнага раствору. Атрымана грануляваная, валакністая і ў выглядзе пенаматэрыялаў. Мае 4—8% (па масе) неабходных для раслін элементаў. 1 кг сухой І.г. (без унясення ўгнаенняў) дае 1—3 кг сырой (0,1—0,3 кг сухой) расліннай біямасы. Выкарыстоўваюць для вырошчвання раслін у ненатуральных умовах (на ледаколах, у касм. аранжарэях, хатнім раслінаводстве), у біялогіі для адаптацыі аслабленых раслін, чаранкавання (напр., бульбы, вінаграду і інш.), як высокаэфектыўнае ўгнаенне.
Літ.:
Солдатов В.С., Перышкина Н.Г. Искусственные почвы для растений. Мн., 1985.
В.В.Матусевіч.
т. 7, с. 139
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
іані́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
іані́тны |
іані́тная |
іані́тнае |
іані́тныя |
| Р. |
іані́тнага |
іані́тнай іані́тнае |
іані́тнага |
іані́тных |
| Д. |
іані́тнаму |
іані́тнай |
іані́тнаму |
іані́тным |
| В. |
іані́тны (неадуш.) іані́тнага (адуш.) |
іані́тную |
іані́тнае |
іані́тныя (неадуш.) іані́тных (адуш.) |
| Т. |
іані́тным |
іані́тнай іані́тнаю |
іані́тным |
іані́тнымі |
| М. |
іані́тным |
іані́тнай |
іані́тным |
іані́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)