ёлкі, -ая, -ае.

Прагорклы, з рэзкім непрыемным пахам (пра нясвежыя тлушчы).

Ёлкае сала.

|| наз. ёлкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ё́лкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ё́лкі
Р. Ё́лак
Ё́лкаў
Д. Ё́лкам
В. Ё́лкі
Т. Ё́лкамі
М. Ё́лках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ё́лкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ё́лкі ё́лкая ё́лкае ё́лкія
Р. ё́лкага ё́лкай
ё́лкае
ё́лкага ё́лкіх
Д. ё́лкаму ё́лкай ё́лкаму ё́лкім
В. ё́лкі (неадуш.)
ё́лкага (адуш.)
ё́лкую ё́лкае ё́лкія (неадуш.)
ё́лкіх (адуш.)
Т. ё́лкім ё́лкай
ё́лкаю
ё́лкім ё́лкімі
М. ё́лкім ё́лкай ё́лкім ё́лкіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ёлкі, ‑ая, ‑ае.

Прагорклы, з непрыемным рэзкім пахам (пра нясвежыя тлушчы). А за дзвярамі, у цёмнай палавіне.. гадамі ў кублах ляжала старое ёлкае сала. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёлкі rnzig (пра тлушчы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ёлкіёлкі, горкі’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Янк. II, Янк. Мат., Гарэц., Яруш.). Укр. ілкий, рус. ёлкий, польск. jełki, iłki ’тс’. Аднак паралелі не абмяжоўваюцца ўсх.-слав. і, магчыма, польск. моўнай тэрыторыяй. Махэк₂ (729) выводзіць чэш. žluknouti ’прагоркнуць’ з *jьzjьlъk‑nǫti, а Гадравіц (ZfS, VII, 1962, 651–652) сюды ж адносіць серб.-харв. žlkak, славен. žolhek ’горкі, ёлкі’. Такім чынам, слова мае рысы праславянскага ўтварэння, можа быць рэканструявана, як еlъkъ < еlъ (й — аснова) + рэгулярная для гэтай асновы ‑къ‑суфіксацыя; еlъ у сваю чаргу ад оlъ (балта-слав. назва піва) (Трубачоў, Эт. сл., 6, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёлкі-па́лкі

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ё́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ё́лка ё́лкі
Р. ё́лкі ё́лак
Д. ё́лцы ё́лкам
В. ё́лку ё́лкі
Т. ё́лкай
ё́лкаю
ё́лкамі
М. ё́лцы ё́лках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ёлкий разг. ёлкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ялка́вы, -ая, -ае.

Трохі ёлкі (пра тлушчы).

Ялкавае сала.

|| наз. ялка́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)