Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЦМАН (Яўсей Хаімавіч) (15.11.1893, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29 10.1970),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1956), праф. (1962). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1921). З 1921 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, у 1938—68 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні дзіцячых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нату́рысты, ‑ая, ‑ае.
Наравісты, з норавам; упарты. Натурысты конь. □ [Харытон:] — Тугія ў Муравейніках людзі. Не тое, што ў Бродзе. Адным словам, натурыстыя.Баранавых.— Дзед Яўсей натурысты, — заўважыла жанчына, — не вельмі паддасца на ваты пагрозы.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛЕ́ТЫКА (Яўсей Піліпавіч) (? — 19.12.1820),
бел. і рускі артыст балета. У 1780—90-я г. прыгонны танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800, пасля смерці С.Г.Зорыча, у ліку 14 шклоўскіх танцоўшчыкаў пераведзены ў С.-Пецярбург і залічаны ў балетную трупу Дырэкцыі імператарскіх т-раў, дзе працаваў да 1817. Вядома, што ён выконваў ролю дэпутата ў балеце «Перамога Расіі, або Рускія ў Парыжы» (балетмайстар І.Вальберх).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙНРУБ (Яўсей Рыгоравіч) (н. 2.5.1910, г. Барысаў),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскі індустр.ін-т (1931), курсы ваен. перакладчыкаў (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну удзельнік абароны Беларусі, баёў пад Смаленскам, Масквой, Тулай, Арлом, вызвалення Беларусі. Танк. брыгада пад камандаваннем палк. Вайнруб вызначылася ў Вісла-Одэрскай аперацыі, вызваліла больш за 400 нас. пунктаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін. Да 1955 у Сав. Арміі.
1. Рэзка штурхнуць, адштурхнуць, адкінуць. Валодзя, доўга не думаючы, схапіў.. [Яніка] за кашулю і марскануў у гарох, які рос пры дарозе.Дайліда.
2. Ударыць, выцяць. Яўсей марскануў каня лейчынай па баку, нокнуў павышаным голасам, але той не наперад пайшоў, а падаўся назад.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уступі́цца, уступлюся, уступішся, уступіцца; зак.
Заступіцца за каго‑, што‑н., узяць пад сваю ахову. Сказала.. [Ганна] крыўднае слова Аляксею, а за Аляксея ўступілася яго жонка.Чорны.— Спрыту яму пазычаць не трэба, — уступіўся за сына Яўсей.Сабаленка.— Ціхі ён у нас, пане, — уступілася за сына маці, якая сядзела на палку каля малых дзяцей.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўда́ліца, ‑ы, м. і ж.
Разм. Такі, якому нічога не ўдаецца; няўмелы, няўклюдны чалавек. Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула.Мележ.Яўсей толькі скоса пазіраў на сына і моўчкі сабе думаў: якая няўдаліца гэты яго меншы.Сабаленка.// Што‑н. дрэнна зробленае. [Воз] быў няўдаліца: крывабокі, завалены ўправа.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)