яса́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. яса́к
Р. ясаку́
Д. ясаку́
В. яса́к
Т. ясако́м
М. ясаку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

яса́к, -у́, м.

Натуральны падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа, Сібіры і Далёкага Усходу.

|| прым. яса́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яса́к, -ку́ м., ист. яса́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яса́к ист. яса́к, -ку́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яса́к, ‑у, м.

1. Падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа і Сібіры.

2. Уст. Умоўны знак, сігнал.

[Ад цюрк. jasaq — падатак, даніна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ясак 1/539; 5/214; 11/229, 537, 564

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

яса́к

(цюрк. jasaq)

даніна, якую ў старажытнасці плацілі падначаленыя народы татарскім ханам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

я́ска

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. я́ска я́скі
Р. я́скі я́сак
Д. я́сцы я́скам
В. я́ску я́сак
Т. я́скай
я́скаю
я́скамі
М. я́сцы я́сках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

яса́чны, ‑ая, ‑ае.

Гіст.

1. Які мае адносіны да ясаку, з’яўляецца ясаком. Ясачны збор.

2. Які плаціць ясак, звязаны з выплатай ясаку. Ясачныя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)