яршо́вы гл. ёрш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яршо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. яршо́вы яршо́вая яршо́вае яршо́выя
Р. яршо́вага яршо́вай
яршо́вае
яршо́вага яршо́вых
Д. яршо́ваму яршо́вай яршо́ваму яршо́вым
В. яршо́вы (неадуш.)
яршо́вага (адуш.)
яршо́вую яршо́вае яршо́выя (неадуш.)
яршо́вых (адуш.)
Т. яршо́вым яршо́вай
яршо́ваю
яршо́вым яршо́вымі
М. яршо́вым яршо́вай яршо́вым яршо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

яршо́вы ершо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яршо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ярша, прыгатаваны з ярша. Яршовая юшка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёрш¹, ярша́, мн. яршы́, яршо́ў, м.

1. Невялікая прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі.

2. Шчотка для мыцця бутэлек, посуду і пад.

|| прым. яршо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ершо́вый яршо́вы;

ершо́вая уха́ яршо́вая ю́шка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КО́ЧАТАЎ (Усевалад Анісімавіч) (н. 4.2. 1912, г. Ноўгарад, Расія — 4.11.1973),

расійскі пісьменнік. Скончыў с.-г. тэхнікум (1931). У 1955—59 гал. рэдактар «Литературной газеты», з 1961 — час. «Октябрь». Друкаваўся з 1934. Аповесці «На неўскіх руінах» (1946), «Прадмесце» (1947) і дакумент. «Запісы ваенных гадоў» (1964—65) прысвечаны падзеям Вял. Айч. вайны. Пасляваен. жыццё вёскі адлюстравана ў аповесці «Каму свеціць сонца» (1949; новы варыянт — «Прафесар Майбародаў», 1961), апавяданнях (зб-кі «Рысы характару», 1949, «Хата на скрыжаванні», 1951, і інш.). Аўтар раманаў «Пад небам Радзімы» (1950; новы варыянт — «Таварыш аграном», 1961), «Журбіны» (1952; кінафільм «Вялікая сям’я», 1954) аб трох пакаленнях працоўнай дынастыі, «Браты Яршовы» (1958), «Вугал падзення» (1967; аднайм. фільм 1970), «Чаго жа ты хочаш?» (1969), кн. публіцыстыкі «Каму аддадзена сэрца» (1970).

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—6. М., 1973—76;

Избр. произв. Т. 1—3. М., 1982.

т. 8, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)