я́ркасны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́ркасны я́ркасная я́ркаснае я́ркасныя
Р. я́ркаснага я́ркаснай
я́ркаснае
я́ркаснага я́ркасных
Д. я́ркаснаму я́ркаснай я́ркаснаму я́ркасным
В. я́ркасны (неадуш.)
я́ркаснага (адуш.)
я́ркасную я́ркаснае я́ркасныя (неадуш.)
я́ркасных (адуш.)
Т. я́ркасным я́ркаснай
я́ркаснаю
я́ркасным я́ркаснымі
М. я́ркасным я́ркаснай я́ркасным я́ркасных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВІДЭАМАНІТО́Р, манітор,

прыстасаванне для візуальнага кантролю якасці тэлевізійнага відарыса ў розных пунктах тракту яго перадачы (напр., на выхадзе перадавальнай тэлевізійнай камеры). Бывае: чорна-белы і каляровы; малагабарытны, пераносны і універсальны. На відэаманітор падаецца відэасігнал, каляровы відэасігнал, сігналы асн. колераў (або яркасны і два колерарознасныя сігналы). Відэаманітор для кантролю амплітуды і фазы сігналаў у каляровых сістэмах ПАЛ і НТСЦ наз. вектараскопам. Выкарыстоўваецца ў відэакамерах, на тэлецэнтрах, прыкладных тэлевізійных устаноўках і інш.

т. 4, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)