яндо́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. яндо́ўка яндо́ўкі
Р. яндо́ўкі яндо́вак
Д. яндо́ўцы яндо́ўкам
В. яндо́ўку яндо́ўкі
Т. яндо́ўкай
яндо́ўкаю
яндо́ўкамі
М. яндо́ўцы яндо́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

яндо́ўка ж.

1. ендова́;

2. бран. большо́й нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яндо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. У старажытнай Русі — вялікая медная пасуда для віна, піва, мёду.

2. Лаянк. Пра вялікі нос. — Гультай ты!.. Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу звярнула. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яндо́ўка Крынічнае паглыбленне на схіле гары; чашападобная ўпадзіна; вельмі нізкі заліўны луг (в. Шаламы Слаўг.).

ур. Яндоўка (нізкі луг побач з х. Андрэеўка) каля в. Шаламы́ Слаўг., ур. Яндоўка (крынічнае паглыбленне на схіле Чыжыкавай гары) у в. Шаламы́ Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ендала́ ’вялікая нарасць або пухліна’ (ТСБМ); няясна. Магчыма, звязана з яндоўка, яндула (Яблонскіс). Параўн. яндоўка ’вялікі нос’. Аб балтыйскім паходжанні гэтай групы слоў гл. Лаўчутэ, 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Андо́ўка (Серб.). Значэнне не ўказана. Магчыма, яндоўка. Гл. яндава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандзе́йка ’невялікая гліняная міска з ручкай’ (Растарг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу (паўсюдна), дзе кандея, кандейкаяндоўка, коўш’, ’гаршчэчак’, ’місачка’, ’глячок’, ’медная міска замест званка (у кляштарах)’, укр. кандшка. кондійка ’сасуд для асвячэння вады ў царкве’, ст.-рус. кандия. З с.-грэч. κοντίον ’медная міска, якая выкарыстоўваецца манахамі ў манастырах’ (Фасмер, 2, 179). Іншыя, малаімаверныя версіі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)