Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУРО́К (Юрый Антонавіч) (н. 18.7.1931, г. Краснік, Польшча),
расійскі спявак (барытон). Нар.арг.СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1960, клас С.Мігая). З 1963 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Яўген Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Андрэй Балконскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон, граф ды Луна, Радрыга, Рэната («Травіята», «Трубадур», «Дон Карлас», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні). Лаўрэат Міжнар. і Усесаюзнага конкурсаў вакалістаў «Пражская вясна» (1960), імя Дж.Энеску (1961, Бухарэст), імя М.Глінкі (1962, Масква), у Манрэалі (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЗАЎ (Уладзімір Міхайлавіч) (25.6.1915, Масква — 20.5.1980),
бел. і рускі спявак (барытон). Засл.арт. Беларусі (1954). У 1938—49 саліст Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. У 1951—61 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У 1962—75 саліст Москанцэрта. Валодаў голасам прыемнага тэмбру, шырокага дыяпазону, пачуццём стылю. Стварыў разнапланавыя вобразы ў нац. операх: Змітрок і фон Шолен («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Лявон («Калючая ружа» Ю.Семянякі); у класічных — Мечнік («Страшны двор» С.Манюшкі), Мазепа, Томскі і Ялецкі, Анегін («Мазепа», «Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Жэрмон, граф ды Луна, Рэната («Травіята», «Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІЦЫЯ́Н (Павел Герасімавіч) (н. 6.11.1911, г. Уладзікаўказ, Паўн. Асеція),
расійскі і арм. спявак (барытон), педагог. Нар.арт.СССР (1956). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1960), у 1967—73 выкладаў у ёй (з 1970 праф.). На опернай сцэне з 1935. У 1940—66 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Валодаў моцным голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. Яго выкананне вылучалася высакароднасцю, бездакорнай інтанацыяй, дасканаласцю дыкцыі. Сярод партый: Казбіч («Бэла» А.Аляксандрава), Аршак II («Аршак II» Т.Чухаджана), Андрэ («Джаліль» Н.Жыганава), Татул («Алмаст» А.Спендыярава), Ялецкі, Анегін, Мазепа, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Мазепа», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Жэрмон, Аманасра («Травіята», «Аіда» Дж.Вердзі), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ).
Літ.:
Яковенко С.Б. П.Г.Лисициан: Уроки одной жизни. М., 1989.
украінскі і расійскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1957). Скончыў Кіеўскі муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1929). У 1930—52 саліст Адэскага і Кіеўскага, у 1952—68 — Ленінградскага т-раў оперы і балета. У 1973—83 выкладаў у Ленінградскай кансерваторыі. Валодаў мяккім голасам прыемнага тэмбру, драм. талентам. Сярод партый: Астап, Мікола («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» Лысенкі), Яўген Анегін, Мазепа, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Мазепа», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Рэната, Рыгалета, Аманасра («Баль-маскарад», «Рыгалета», «Аіда» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выконваў рамансы, рус., укр.нар., неапалітанскія песні. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1935).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДО́СЬ (Аркадзь Лявонавіч) (н. 1.3.1943, в. Какошчыцы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
французскі спявак (барытон). Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі (1965—69), скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1970). З 1969 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. З 1980 у Парыжы. Выступае на вял. оперных сцэнах свету (Масква, Мілан, Парыж, Берлін, Лейпцыг, Дрэздэн, Стакгольм, Вашынгтон, акадэмія «Санта-Чэчылія»). Сярод партый: Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Анегін, Ялецкі і Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Набука, Рыгалета, Радрыга, Аманасра («Набука», «Рыгалета», «Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі). На бел. сцэне выканаў партыі Гразнога і Анегіна (1994) у спектаклях Дзярж. т-ра оперы і балета, выступаў у канцэртах Бел. філармоніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛЮ́К (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 27.10.1948, с. Багданаўка Цярнопальскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірыка-драм. барытон). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1971 саліст Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Валодае прыгожым мяккім голасам вял. дыяпазону, высокай пеўчай культурай. Сярод партый: Рыка, Бургамістр («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С.Картэса), Леў Данілавіч («Князь Наваградскі» А.Бавдарэнкі), Раберт, Ялецкі («Іаланта», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Маралес («Кармэн» Ж.Бізэ), Шарплес («Чыо-Чыосан» Дж.Пучьші), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні; прэмія на 1-м Міжнар. конкурсе оперных спевакоў імя С.Крушальніцкай, 1991, Львоў), Раеўскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), сола барытона ў вак.-харэагр. прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз.К.Орфа. Выступае як камерны спявак. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя М.І.Глінкі (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕ́НКА (Арсен Дзіянісавіч) (15.3.1903, г.п. Новая Вадалага Харкаўскай вобл. — 30.8.1945),
бел. і ўкр. спявак (барытон). Нар.арт. Беларусі (1944). Скончыў Харкаўскі муз.-драм. тэхнікум (1928). З 1928 у оперных т-рах Украіны, з 1936 у Вял. т-ры СССР. З 1937 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Творчасць Арсенкі вылучалася высокай вак. культурай, арыгінальнасцю ў муз. і сцэн. трактоўцы вобразаў. Першы выканаў гал. партыі ў операх «У пушчах Палесся» А.Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» А.Туранкова (Андрэй). Найб. значная работа — вобраз Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Інш. партыі: Змітрок, Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Ялецкі, Анегін («Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). Выступаў як камерны спявак.
Літ.:
Смольскі Б. Арсен Арсенка // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.