яе́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яе́чнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. яе́чнік яе́чнікі
Р. яе́чніка яе́чнікаў
Д. яе́чніку яе́чнікам
В. яе́чнік яе́чнікі
Т. яе́чнікам яе́чнікамі
М. яе́чніку яе́чніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

яе́чнік м., анат. яи́чник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яе́чнік, ‑а, м.

Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Яечнік 2/411, 568; 3/331; 4/420; 7/142; 8/482, 483, 484; 11/481, 528, 531

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

яе́чнік м. анат. Éierstock m -(e)s, -stöcke

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

яи́чник анат. яе́чнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Éierstock m -s, -e анат. яе́чнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРА́АФ ((Graaf) Рэнье дэ) (30.7.1641, г. Схонхавен, Нідэрланды — 17.8.1673),

галандскі анатам і фізіёлаг. Вывучаў медыцыну ў Лёвене, Утрэхце, Лейдэне. Загадваў кафедрай анатоміі ў Парыжы. Навук. працы па анатоміі органаў размнажэння жывёл і чалавека. Прапанаваў тэрмін яечнік («ovarium»). Апісаў будову фалікулаў яечніка (граафавы пузыркі). Вывучаў хімізм стрававання і ўздзеянне падстраўнікавага соку з дапамогай прапанаванага ім метаду налажэння слінных і падстраўнікавай фістул.

т. 5, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)