яду́чы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. яду́чы яду́чая яду́чае яду́чыя
Р. яду́чага яду́чай
яду́чае
яду́чага яду́чых
Д. яду́чаму яду́чай яду́чаму яду́чым
В. яду́чы (неадуш.)
яду́чага (адуш.)
яду́чую яду́чае яду́чыя (неадуш.)
яду́чых (адуш.)
Т. яду́чым яду́чай
яду́чаю
яду́чым яду́чымі
М. яду́чым яду́чай яду́чым яду́чых

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

яду́чы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. яду́чы яду́чая яду́чае яду́чыя
Р. яду́чага яду́чай
яду́чае
яду́чага яду́чых
Д. яду́чаму яду́чай яду́чаму яду́чым
В. яду́чы (неадуш.)
яду́чага (адуш.)
яду́чую яду́чае яду́чыя (неадуш.)
яду́чых (адуш.)
Т. яду́чым яду́чай
яду́чаю
яду́чым яду́чымі
М. яду́чым яду́чай яду́чым яду́чых

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

яду́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Ядавіты, едкі. — Ты не глядзі, што луг руды, ён ядучы. Бачыш, як параз’ядаў мае пальцы, — паказвае бабка ружовыя ранкі на пальцах. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыры́, ‑ая, ‑ое.

1. Прасякнуты, насычаны вільгаццю; вільготны. Сырыя дровы. Сырое адзенне. □ Рыдлёўка была вельмі цяжкая. Відаць, наліпла зямля, сырая, непрасохлая гліна. Лынькоў. Досвітак быў халодны, і на ўсім ляжаў сыры малочны туман. Мыслівец. // З вялікай колькасцю дажджоў, ападкаў. Стаяла восеньская сырая пара. Дарогі зрабіліся што каша. Астрэйка. // Забалочаны, з вялікай колькасцю вільгаці ў глебе. Утульней развесілі голле Яліны ў нізінах сырых. Колас. Я спыніўся ў сырым рэдкім хмызняку і прыслухаўся. Нікановіч. / У народнай паэзіі — пастаянны эпітэт да слова «зямля». Абняўся з зямлёю сырой, Упаў ён [сын], ніколі не ўстане. Бялевіч.

2. Які не варыўся, не смажыўся, не кіпяціўся і пад. (аб прадуктах харчавання). Сырое мяса. Сырая вада. □ [Мікалай] слухаў радасна і прагна, смачна ядучы халодную бульбу з сырым салам. Шамякін. / у знач. наз. сыро́е, ‑ога, н. У мяшках наша начная здабыча. Мы з ёю маглі б даўно расправіцца, але баімся многа есці сырога. С. Александровіч.

3. Недавараны, недасмажаны, недапечаны. Сыры хлеб.

4. Неканчаткова выраблены. Сырое ліццё. // перан. Не да канца апрацаваны, не адшліфаваны як след (пра літаратурны твор. мову і пад.). У «Звяздзе» .. была надрукавана мая паэмка, праўда, сырая, расцягнутая. Лужанін.

•••

З зямлёю сырою ажаніцца гл. ажаніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)