я́дзерка, -а, мн. -і, -рак, н.

1. гл. ядро.

2. Шарападобнае цельца ўнутры ядра клеткі (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́дзерка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. я́дзерка я́дзеркі
Р. я́дзерка я́дзерак
Д. я́дзерку я́дзеркам
В. я́дзерка я́дзеркі
Т. я́дзеркам я́дзеркамі
М. я́дзерку я́дзерках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́дзерка ср., уменьш., биол. я́дрышко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́дзерка, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

1. Памянш. да ядро (у 1 знач.); невялікае ядро. Якая магутная сіла была схавана ў тым маленькім жаўтаватым масляністым ядзерку [кедра]!.. Савіцкі.

2. У біялогіі — невялікае шарападобнае цельца, якое знаходзіцца ў ядры раслінных і жывёльных клетак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядзерка

т. 18, кн. 1, с. 234

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ядро́, -а́, мн. я́дры іліч. 2, 3, 4) ядры́, я́дзер і я́драў, н.

1. Унутраная частка плода, семя, пакрытая цвёрдай абалонкай.

Я. слівавай костачкі.

2. Унутраная, звычайна больш шчыльная частка чаго-н.

Я. каметы.

Я.

Зямлі.

Я. атама (цэнтральная, дадатна зараджаная частка атама).

3. Важнейшая частка ўсякай расліннай і жывёльнай клеткі (спец.).

4. перан. Асноўная частка якога-н. калектыву, групы.

Я. атрада, арганізацыі.

5. Даўнейшы гарматны снарад у выглядзе шара.

|| памянш. я́дзерка, -а, мн. -і, -рак, н. (да 1 знач.) і (разм.) я́дзерца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. я́дзерны, -ая, -ае (да 1—3 і 5 знач.) і ядро́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Ядровае мыла (спец.) — сорт мыла з вялікай колькасцю тлушчавых кіслот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́дзерца ср., уменьш., см. я́дзерка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́дзерца, ‑а, н.

Разм. Тое, што і ядзерка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НУКЛЕО́ЛЬ,

тое, што ядзерка.

т. 11, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

я́дрышко уменьш. я́дзерка, -ка ср., я́дзерца, -ца ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)