ягуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы.

|| прым. ягуа́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ягуа́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ягуа́р ягуа́ры
Р. ягуа́ра ягуа́раў
Д. ягуа́ру ягуа́рам
В. ягуа́ра ягуа́раў
Т. ягуа́рам ягуа́рамі
М. ягуа́ры ягуа́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ягуа́р м., зоол. ягуа́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ягуа́р зоол. ягуа́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ягуа́р, ‑а, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы, якая водзіццца ў Амерыцы.

[Ням. Jaguar ад бразільскага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ягуар,

млекакормячая жывёла.

т. 18, кн. 1, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Ягуар»,

сям’я легкавых аўтамабіляў.

т. 18, кн. 1, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ягуа́р м заал Jguar m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ягуа́р

(ням. Jaguar, ад тупі-гуарані jagoara)

драпежны звер сям. кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы, які водзіцца ў Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

jaguar [ˈdʒægjuə] n. zool. ягуа́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)