ягело́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ягело́нскі ягело́нская ягело́нскае ягело́нскія
Р. ягело́нскага ягело́нскай
ягело́нскае
ягело́нскага ягело́нскіх
Д. ягело́нскаму ягело́нскай ягело́нскаму ягело́нскім
В. ягело́нскі (неадуш.)
ягело́нскага (адуш.)
ягело́нскую ягело́нскае ягело́нскія (неадуш.)
ягело́нскіх (адуш.)
Т. ягело́нскім ягело́нскай
ягело́нскаю
ягело́нскім ягело́нскімі
М. ягело́нскім ягело́нскай ягело́нскім ягело́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ягелонскі універсітэт 8/508; 11/522

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ягелонскі універсітэт

т. 18, кн. 1, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРА́КАЎСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,

гл. Ягелонскі універсітэт.

т. 8, с. 445

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кракаўскі універсітэт, гл. Ягелонскі універсітэт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАВЕ́ЛАК ((Gawełek) Францішак) (4.2.1884, в. Радлаў Тарнабжэскага ваяв., Польшча — 8.9.1919),

польскі этнограф. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1912). З 1911 сакратар Т-ва этнагр. музея, у 1913—19 выкладаў у гімназіі, з 1914 супрацоўнік Антрапал. камісіі АН (усё ў Кракаве). Аўтар «Бібліяграфіі польскай этнаграфіі» (Кракаў, 1914) і «Бібліяграфіі літоўскай этнаграфіі» (Вільня, 1914), якія ахопліваюць перыяд 19 — пач. 20 ст. і змяшчаюць значную колькасць выданняў па этнаграфіі Беларусі.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 4, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВЕ́ЦКА-ГРЫЧО́ВА ((Kawecka-Gryczowa) Алодзія) (11.8.1903, Варшава — 16.6.1990),

польскі бібліёграф, бібліятэказнавец. Праф. (1954). Скончыла Ягелонскі ун-т. У 1928—74 працавала ў Нац. б-цы ў Варшаве, б-цы Ін-та літ.знаўства Польскай АН. Асн. працы па гісторыі польскага кнігадрукавання 15—16 ст. Гал. рэдактар выданняў «Польскае друкарства 16 ст.», «Энцыклапедыя навукі пра кнігу» (1971). Адна са складальнікаў шматтомнай працы «Друкары старой Польшчы». Аўтар артыкулаў пра друкароў, што працавалі на Беларусі. Даследавала пратэстанцкія канцыяналы ў Беларусі і Літве.

Т.​І.​Рошчына.

т. 7, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́ЛЬЧАР (Pelczar) Ян, польскі філолаг, лацініст канца 19 — пач. 20 ст. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. Першы даследчык творчай спадчыны М.Гусоўскага. Падрыхтаваў навук. выданне твораў паэта, напісаў да яго ўступны артыкул і грунтоўныя каментарыі («Творы Міколы Гусоўскага», выд. ў серыі «Збор старажытнейшых лацінскіх паэтаў Польшчы», Кракаў, 1894, т. 4). Аўтар манаграфіі «Мікола Гусоўскі, яго жыццё і творы» (Кракаў, 1900). Яго працы садзейнічалі пашырэнню даследавання творчасці паэта і яе папулярызацыі. П. натхніў паэта Я.​Каспровіча на пераклад паэмы Гусоўскага «Песня пра зубра» на польск. мову.

Я.​І.​Парэцкі.

т. 12, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІРО́ЖНІК (Іван Іванавіч) (н. 2.1.1952, хутар Міжрэчча Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. географ. Д-р геагр. н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1973), дзе і працуе з 1976 (з 1998 дэкан). Навук. працы па сацыяльна-эканам. і палітыка-геагр. праблемах прыродакарыстання, тэр. арганізацыі турыстычнай гаспадаркі, геаурбаністыцы, тэматычным картаграфаванні. Д-р прыродазнаўчых навук (Ягелонскі ун-т, Польшча; 1993).

Тв.:

Основы географии туризма и экскурсионного обслуживания. Мн., 1985;

Społccznogeograficzne tendencje rozwoju i przestrzennej organizacji zagospodarowania turystycznego. Sosnowiec, 1992;

Международный туризм в мировом хозяйстве. Мн., 1996;

Географические проблемы природопользования в условиях антропогенной деятельности. Мн., 1996 (у сааўт.).

І.​М.​Шаруха.

т. 12, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРАМО́ВІЧ (Людвік Кароль) (5.7.1879, Масква — 9.3.1939),

польскі гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. З 1905 у Вільні. З 1906 супрацоўнік газ. «Gazeta Wileńska» («Віленская газета»), «Kurier Wileński» («Віленскі веснік»). У 1911—38 рэдагаваў і выдаваў газ. «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»), дзе часта публікаваліся бел. аўтары, пісалася пра нац.-вызв. рух на Беларусі. У 1925—39 старшыня Навук. к-та садзейнічання б-цы Урублеўскіх (цяпер Цэнтр. б-ка АН Літвы). Быў звязаны з бел. грамадска-культ. жыццём у Вільні. У кн. «Чатыры стагоддзі кнігадрукавання ў Вільні, 1525—1925» (Вільня, 1925) пісаў пра дзейнасць Ф.​Скарыны і яго паслядоўнікаў.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 1, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)