юхто́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. юхто́вы юхто́вая юхто́вае юхто́выя
Р. юхто́вага юхто́вай
юхто́вае
юхто́вага юхто́вых
Д. юхто́ваму юхто́вай юхто́ваму юхто́вым
В. юхто́вы (неадуш.)
юхто́вага (адуш.)
юхто́вую юхто́вае юхто́выя (неадуш.)
юхто́вых (адуш.)
Т. юхто́вым юхто́вай
юхто́ваю
юхто́вым юхто́вымі
М. юхто́вым юхто́вай юхто́вым юхто́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

юхто́вы ю́фтевый, юфтяно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юхто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юхту. Юхтовы цэх. // Зроблены з юхту. Юхтовыя боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юхт, -у, М ю́хце, м.

Сорт моцнай і тоўстай спецыяльна апрацаванай скуры.

Боты з юхту.

|| прым. юхто́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ю́фтевый юхто́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юфтяно́й юхто́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

juchtowy

юхтовы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ке́рзавыюхтовы’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кірза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

улі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уліп, ‑ла; зак.

1. Папасці ў што‑н. ліпкае, вязкае, прыстаць да чаго‑н. ліпкага, клейкага. Уліпнуць у смалу.

2. перан. Разм. Трапіць у непрыемнае, нялёгкае становішча; папасціся. — Аднак і ўліплі мы, браткі, з гэтым хлебам... — сказаў нехта з нас. Лынькоў. [Пан Вячорык:] — Дзейнічаць вам [агентам] трэба асцярожна, каб самім не ўліпнуць. Машара.

3. Разм. Шчыльна прытуліцца, прыпасці да чаго‑н. Высокі стары.. так даў Валі дарогу прайсці, што аж уліп плячыма ў сцяну І забраў з яе на сябе траха не ўвесь мел. Чорны. Арцыховіч уліп у зямлю і падрыхтаваўся да стральбы. Алешка.

4. Разм. Добра аблегчы, прыстаць (пра адзенне, абутак). Бот юхтовы — толькі скрып Ад новага бота, Да нагі ён проста ўліп — Чыстая работа. Бялевіч.

•••

Уліпнуць у гісторыю — тое, што і уліпнуць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)