югасла́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. югасла́ўскі югасла́ўская югасла́ўскае югасла́ўскія
Р. югасла́ўскага югасла́ўскай
югасла́ўскае
югасла́ўскага югасла́ўскіх
Д. югасла́ўскаму югасла́ўскай югасла́ўскаму югасла́ўскім
В. югасла́ўскі (неадуш.)
югасла́ўскага (адуш.)
югасла́ўскую югасла́ўскае югасла́ўскія (неадуш.)
югасла́ўскіх (адуш.)
Т. югасла́ўскім югасла́ўскай
югасла́ўскаю
югасла́ўскім югасла́ўскімі
М. югасла́ўскім югасла́ўскай югасла́ўскім югасла́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

югасла́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Югаславіі, югаславаў, які належыць, уласцівы ім. Югаслаўскі звычай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алба́на-югасла́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алба́на-югасла́ўскі алба́на-югасла́ўская алба́на-югасла́ўскае алба́на-югасла́ўскія
Р. алба́на-югасла́ўскага алба́на-югасла́ўскай
алба́на-югасла́ўскае
алба́на-югасла́ўскага алба́на-югасла́ўскіх
Д. алба́на-югасла́ўскаму алба́на-югасла́ўскай алба́на-югасла́ўскаму алба́на-югасла́ўскім
В. алба́на-югасла́ўскі (неадуш.)
алба́на-югасла́ўскага (адуш.)
алба́на-югасла́ўскую алба́на-югасла́ўскае алба́на-югасла́ўскія (неадуш.)
алба́на-югасла́ўскіх (адуш.)
Т. алба́на-югасла́ўскім алба́на-югасла́ўскай
алба́на-югасла́ўскаю
алба́на-югасла́ўскім алба́на-югасла́ўскімі
М. алба́на-югасла́ўскім алба́на-югасла́ўскай алба́на-югасла́ўскім алба́на-югасла́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Югаслаўскі драматычны тэатр (Бялград) 11/504

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

югосла́вский югасла́ўскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Yugoslav

[,ju:goʊˈslɑ:v]

1.

n.

югасла́ў -ва m.

2.

adj.

югасла́ўскі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

РЫ́СЦІЧ Мілан (31.8.1908, Бялград — 1982),

югаслаўскі кампазітар; буйнейшы югасл. сімфаніст. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1961). Вучань М.Мілоевіча і Е.Славенскага. У 1930-я г. адзін з прадстаўнікоў авангардызму, выкарыстоўваў чвэрцьтонавую сістэму, дадэкафонію, адчувальны ўплыў экспрэсіянізму, пазней — неакласіцызму. У творах 1940-х г. — імкненне да грамадз. і героіка-патрыят. тэматыкі, прадаўжэння нац. муз. традыцый. Сярод твораў: балеты «Папялушка» (паст. 1943), «Тыран» (паст. 1945); 9 сімфоній (1941—77), арк. п’есы, канцэрты для інстр. з арк., кам.-інстр. ансамблі, вак. творы, у т. л. «Песня пра сокала», «Песня памерлых пралетарыяў».

т. 13, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРУ́МБІЧ (Trumbić) Антэ (17.5.1864, г. Спліт, Харватыя — 17.11.1938),

харвацкі і югаслаўскі паліт. дзеяч. Д-р права (1890). Вучыўся ва ун-тах Заграба, Вены і Граца (Аўстрыя). З 1 894 чл. харвацкай (далмацінскай) Партыі права. У 1895—1918 дэп. Далмацінскага сабора і аўстр. парламента. Заснавальнік ліберальна-бурж. Харвацкай партыі (1905), якая выступала за харвацка-сербскае збліжэнне. З 1915 старшыня Паўднёваславянскага камітэта; ад яго імя падпісаў Корфскую дэкларацыю 1917 аб стварэнні Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія), міністрам замежных спраў якога быў у 1918—20.

т. 15, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКОК (Skok) Петар (1881, Юркава Сяло, Харватыя — 1956),

харвацкі і югаслаўскі мовазнавец. Чл.-кар. Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў. Д-р філал. й. (1912). Скончыў Венскі ун-т (1904). Выкладаў у школе, у Заграбскім ун-це. Даследаванні ў галіне славянскіх і раманскіх моў, параўнальнай лінгвістыкі, балканалогіі, анамастыкі і этымалогіі, гісторыі югаславянскіх і замежных л-р. Аўтар прац «Прыход славян у Міжземнамор’е» (1934), «Нарыс французскай граматыкі» (т. 1—2, 1938—39), «Асновы раманскай лінгвістыкі» (т. 1—3, 1940), «Славянства і раманства на астравах Адрыятыкі» (т. 1—2, 1950), «Этымалагічнага слоўніка харвацкай ці сербскай мовы» (т. 1—4, 1971—74).

І.​А.​Чарота.

т. 14, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАВЕ́НСКІ [Slavenski; сапр. Штоль цар

(Stolcer)] Іосіп (11.5.1896, г. Чакавец, Харватыя — 30.11.1955),

югаслаўскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў сучаснай нац. кампазітарскай школы. Вучань З.​Кодая і В.​Новака. У 1925—26 удасканальваў майстэрства ў Парыжы. Працаваў у Бялградзе, з 1949 праф. Муз. акадэміі. Для творчасці характэрны ўвасабленне фалькл. матываў у розных муз. жанрах, выкарыстанне сучаснай тэхнікі пісьма. Зазнаў уплывы франц. імпрэсіяністаў. Сярод твораў: «Усходняя сімфонія» («Рэлігіяфанія») для салістаў, хору і арк. (1934); кантаты; сімфонія з хорам «Сімфанічны эпас» (1945), сімф. сюіта Балканафанія (1927), 4 балканскія танцы і інш. для арк.; Слав. саната для скр. з фп. (1924); камерна-інстр. ансамблі, фп. творы, у т. л. «Танцы і песні з Балкан»; хары, песні і інш.

т. 14, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)