галіна прамысловасці, якая ўключае вытв-сць і рамонт вырабаў з каштоўных камянёў і металаў, інш. матэрыялаў, што падвяргаюцца маст. апрацоўцы. Прадукцыя Ю.п.: упрыгожанні, прадметы для аздаблення інтэр’ераў, сервіроўкі стала, сувеніры і інш.
Узоры ювелірных вырабаў вядомы з даўніх часоў. Ужо ў Стараж. Егіпце выкарыстоўвалася чаканка, гравіроўка і халодная эмаль пры апрацоўцы золата. ізумрудаў. аметыстаў, бронзы. У б.СССР спецыялізаваная галіна Ю.п. створана ў 1966, калі ў адзіную сістэму дзярж. прам-сці (Саюзювелірпрам) былі аб’яднаны дробныя прадпрыемствы, якія раней уваходзілі ў падпарадкаванне розных ведамстваў. Найбуйнейшымі прадпрыемствамі былі Маскоўскае, Краснапольскае і Львоўскае ВА і Ленінградскае ВА «Рускія самацветы». Сярод краін свету найб. развітую Ю.п. маюць Бельгія, Італія, Францыя, ЗША, Індыя, Вялікабрытанія, Германія, Расія.
На Беларусі ювелірныя вырабы вядомы з глыбокай старажытнасці (гл.Ювелірнае мастацтва). Сучасная Ю.п. склалася ў 1972, калі ў Гомелі быў пабудаваны з-д па апрацоўцы якуцкіх алмазаў і вытв-сці ювелірных вырабаў (зараз Гомельскае ВА «Крышталь», у склад якога з 1992 уваходзіць з-д «Ювелір» — вырабляе да 40% усёй прадукцыі галіны). На прадпрыемстве вырабляюцца падвескі, завушніцы, пярсцёнкі, калье, запінкі, дзярж. ўзнагароды; працуе майстэрня ручной працы, дзе вырабляюцца эксклюзіўныя ўпрыгожанні па індывід. праектах. Прадукцыя экспартуецца ў краіны Балтыі і Расію. У наш час на Беларусі дзейнічае больш за 15 прадпрыемстваў, на якіх вырабляюць або рамантуюць ювелірныя вырабы. Сярод іх «Прафесіянал» у Брэсце, «Ювель» у Віцебску», «Бі-Джуэлс» у Магілёве, «Карат» у Баранавічах, «Аўрум» і «Унікаштметал» у Мінску. Майстэрні і невял. прадпрыемствы, што займаюцца пераважна рамонтам ювелірных вырабаў, працуюць у інш. гарадах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ювелі́рны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да вырабаў з каштоўных металаў і камянёў.
Ювелірная майстэрня.
Ювелірныя вырабы.
2.перан. Тонкі, дасканалы, такі, як у ювеліра; умела і старанна апрацаваны.
Ювелірная работа.
Ювелірнае выкананне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ювелі́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прадметаў мастацтва і ўпрыгожанняў з каштоўных металаў і камянёў, да іх вырабу, продажу і пад. Ювелірныя вырабы. Ювелірная майстэрня. Ювелірны магазін.
2.перан. Тонкі, дасканалы; такі, як у ювеліра. Ювелірная работа. Ювелірная дасканаласць.// Умела і старанна апрацаваны (пра часткі, дэталі чаго‑н. і пад.).
•••
Ювелірнае мастацтва — від дэкаратыўнага прыкладнога мастацтва, звязанага з вырабам упрыгожанняў, прадметаў быту з каштоўных металаў у спалучэнні з каштоўнымі камянямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ФАБЕРЖЭ́ (Faberge),
ювелірная фірма ў Расіі ў сярэдзіне 19 — пач. 20 ст.; вырабы гэтай фірмы. Адкрыта як ювелірная майстэрня ў Пецярбургу ў 1842 Густавам Фабержэ. У 1870 майстэрню ўзначаліў яго сын Карл, і яна пераўтворана ў фірму. Мела філіялы ў Маскве (з 1887), Адэсе (з 1890), Кіеве (з 1905), Лондане (з 1908). Вырабляла пад гіст. стылі (барока, ракако, класіцызм) або ў стылі мадэрн унікальныя паводле канструктарскага рашэння гадзіннікі, біноклі, упрыгожанні, сервізы, велікодныя яйкі і інш., аздобленыя каштоўнымі камянямі, золатам, рознакаляровымі эмалямі. Спыніла дзейнасць у 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЦЫРА́БЕ (Antsirabe),
горад у цэнтральнай ч. Мадагаскара. 91 тыс.ж. (1982). Шашэйная і чыг. сувязь з г. Антананарыву. Тэкст., харчасмакавая прам-сць. Цэментны з-д. Ювелірнаявытв-сць. Цэнтр с.-г. раёна (рыс, агародніна, малочная жывёлагадоўля). Рэгіянальны універсітэцкі цэнтр. Бальнеалагічны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ФЕНБАХ (Offenbach),
горад на З Германіі, зямля Гесен. Фактычна зліўся з г.Франкфурт-на-Майне. Засн. ў 10 ст. Каля 120 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел. Порт на р. Майн. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. аўтамабіле- і трактарабудаванне; гарбарна-абутковая, хім., ювелірная. Міжнар. кірмаш скураных тавараў і музей. Цэнтр службы надвор’я Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЯЦЫ́НТ (назва ад падабенства афарбоўкі да пурпурова-чырвоных кветак гіяцынта),
мінерал, празрыстая марганецзмяшчальная ювелірная разнавіднасць цыркону густа-чырвонага ці чырванавата-карычневага колеру. Крышталі — чатырохгранныя прызмы з пірамідальнымі галоўкамі. Бляск алмазны. Цв. 6,5—7,5. Шчыльн. 3,9—4,7 г/см³. Гіяцынты ювелірнай якасці трапляюцца пераважна ў шчолачна-высокагліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах. Здабыча ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Каштоўны камень.