эфіо́пы, -аў, адз. эфіо́п, -а, м.

Агульная назва насельніцтва Эфіопіі.

|| ж. эфіо́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.

|| прым. эфіо́пскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Эфіопы 5/186

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

эфіо́пы, ‑аў; адз. эфіоп, ‑а, м.; эфіопка, ‑і, ДМ ‑пцы; мн. эфіопкі, ‑пак; ж.

Насельніцтва Эфіопіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфіо́п,

гл. эфіопы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфіо́пка,

гл. эфіопы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфіо́п

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эфіо́п эфіо́пы
Р. эфіо́па эфіо́паў
Д. эфіо́пу эфіо́пам
В. эфіо́па эфіо́паў
Т. эфіо́пам эфіо́памі
М. эфіо́пе эфіо́пах

Крыніцы: nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абісі́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Ранейшая назва насельніцтва Эфіопіі (Абісініі); эфіопы.

|| ж. абісі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. абісі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ethiopian​1 [ˌi:θiˈəʊpiən] n. эфіо́п; эфіо́пка;

the Ethiopians эфіо́пы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абісі́нцы, ‑аў; адз. абісінец, ‑нца, м.; абісінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. абісінкі, ‑нак; ж.

Ранейшая назва асноўнага насельніцтва Эфіопіі (Абісініі); эфіопы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ХІМ’ЯРЫ́ЦКАЕ ЦА́РСТВА,

старажытная дзяржава, якая існавала ў 2 ст. да н.э. — 6 ст. н.э. Узнікла ў канцы 2 ст. да н.э. на ПдЗ Аравіі. У пач. 1 ст. да н.э. хім’ярыты захапілі ўсе пункты марскога гандлю на паўд.-зах. узбярэжжы Паўд. Аравіі, частку ўзбярэжжа Усх. Афрыкі і ч. тэр. Сабейскага царства (Сабы). У канцы 2 ст. н.э. аб’яднаныя сілы Аксумскага царства, Хадрамаўта і Сабы разбілі армію Х.ц. і зрабілі яго залежным ад Сабы. У пач. 4 ст. ўся Паўд. Аравія зноў трапіла пад уладу Х.ц. У пач. 6 ст. тэр. хім’ярытаў заваявалі эфіопы, у 2-й пал. 6 ст. — Сасаніды.

т. 17, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)