Артэміды Эфескай храм 3/436; 4/66
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
эфе́скі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
эфе́скі |
эфе́ская |
эфе́скае |
эфе́скія |
| Р. |
эфе́скага |
эфе́скай эфе́скае |
эфе́скага |
эфе́скіх |
| Д. |
эфе́скаму |
эфе́скай |
эфе́скаму |
эфе́скім |
| В. |
эфе́скі (неадуш.) эфе́скага (адуш.) |
эфе́скую |
эфе́скае |
эфе́скія (неадуш.) эфе́скіх (адуш.) |
| Т. |
эфе́скім |
эфе́скай эфе́скаю |
эфе́скім |
эфе́скімі |
| М. |
эфе́скім |
эфе́скай |
эфе́скім |
эфе́скіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ГЕРАСТРА́Т
(Hērostratos, г. Эфес, Малая Азія, цяпер Турцыя),
грэк, які спаліў у 356 да н.э. храм Артэміды Эфескай (прылічаны грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету), каб абяссмерціць сваё імя. Паводле падання, храм згарэў у ноч нараджэння Аляксандра Македонскага. Герастрат быў забіты. Па рашэнні жыхароў іанійскіх гарадоў імя Герастрата было аддадзена вечнаму забыццю; стала сімвалам ганебна набытай славы.
т. 5, с. 171
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРГІ́ПІЯ,
антычны горад на ўсх. узбярэжжы Чорнага м. (на тэр. сучаснага г. Анапа, Расія). У старажытнасці тут было паселішча сіндаў (Сіндская гавань), у 6—5 ст. да н.э. ўзнік г. Сінд (Сіндыка). З 4 ст. да н.э. ў Баспорскай дзяржаве пад назвай Гаргіпія (у гонар Гаргіпа, правіцеля горада з дынастыі Спартакідаў). Буйны гандл.-рамесны цэнтр і важны апорны пункт Баспора. У Гаргіпіі былі храмы Артэміды Эфескай, Пасейдона і інш. У 2—3 ст. н.э. існаваў вял. рэліг. саюз суднаўладальнікаў, горад дасягнуў значнага росквіту. У 4 ст. прыйшоў у заняпад. З 1475 пад уладай Турцыі, ператвораны ў крэпасць Анапа, якая ў 1829 далучана да Расіі, з 1846 горад.
т. 5, с. 58
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)