этымалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. этымалагі́чны этымалагі́чная этымалагі́чнае этымалагі́чныя
Р. этымалагі́чнага этымалагі́чнай
этымалагі́чнае
этымалагі́чнага этымалагі́чных
Д. этымалагі́чнаму этымалагі́чнай этымалагі́чнаму этымалагі́чным
В. этымалагі́чны (неадуш.)
этымалагі́чнага (адуш.)
этымалагі́чную этымалагі́чнае этымалагі́чныя (неадуш.)
этымалагі́чных (адуш.)
Т. этымалагі́чным этымалагі́чнай
этымалагі́чнаю
этымалагі́чным этымалагі́чнымі
М. этымалагі́чным этымалагі́чнай этымалагі́чным этымалагі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

этымалагі́чны лингв., в разн. знач. этимологи́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

этымалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да этымалогіі (у 1, 2 знач.). Этымалагічны слоўнік. Этымалагічны аналіз. Этымалагічнае даследаванне.

2. Уст. Які мае адносіны да этымалогіі (у 3 знач.). Этымалагічны разбор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этымалагі́чны лінгв. Etymologíe-, etymológisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

этымало́гія, -і, ж.

1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне і роднасныя сувязі слоў.

2. Паходжанне таго або іншага слова ці выразу.

○

Народная этымалогія (спец.) — памылковае пераасэнсаванне запазычанага слова шляхам устанаўлення сувязі з вядомым словам роднай мовы на аснове некаторых агульных прымет, без уліку рэальных фактаў паходжання.

|| прым. этымалагі́чны, -ая, -ае.

Э. слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́дна-этымалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наро́дна-этымалагі́чны наро́дна-этымалагі́чная наро́дна-этымалагі́чнае наро́дна-этымалагі́чныя
Р. наро́дна-этымалагі́чнага наро́дна-этымалагі́чнай
наро́дна-этымалагі́чнае
наро́дна-этымалагі́чнага наро́дна-этымалагі́чных
Д. наро́дна-этымалагі́чнаму наро́дна-этымалагі́чнай наро́дна-этымалагі́чнаму наро́дна-этымалагі́чным
В. наро́дна-этымалагі́чны (неадуш.)
наро́дна-этымалагі́чнага (адуш.)
наро́дна-этымалагі́чную наро́дна-этымалагі́чнае наро́дна-этымалагі́чныя (неадуш.)
наро́дна-этымалагі́чных (адуш.)
Т. наро́дна-этымалагі́чным наро́дна-этымалагі́чнай
наро́дна-этымалагі́чнаю
наро́дна-этымалагі́чным наро́дна-этымалагі́чнымі
М. наро́дна-этымалагі́чным наро́дна-этымалагі́чнай наро́дна-этымалагі́чным наро́дна-этымалагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЭТЫМАЛАГІ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,

тып лінгвістычнага слоўніка, у якім даюцца звесткі пра паходжанне слоў адной мовы або некалькіх роднасных моў адначасова. Упершыню была пададзена бел. лексіка на шырокім слав. фоне ў «Этымалагічным слоўніку славянскіх моў» Ф.​Міклашыча (1886). Яна займае значнае месца і ў інш. слоўніках слав. моў: «Славянскі этымалагічны слоўнік» Э.​Бернекера (1908—13); а таксама фундамент. слоўніках, работа над якімі вядзецца ў Маскве («Этымалагічны слоўнік славянскіх моў: праславянскі лексічны фонд», 1974—2002, вып. 1—29, выд. працягваецца), Кракаве («Слоўнік праславянскі», т. 1—8, 1974—84, 2001, выд. працягваецца), у Брне («Этымалагічны слоўнік славянскіх моў», сш. 1—2, 1973—80). Значны лексічны матэрыял бел. гаворак упершыню ўведзены ў этымалагічныя даследаванні ў працы «Караняслоў рускай мовы, параўнанні з усімі найгалоўнейшымі славянскімі гаворкамі і з дваццаццю чатырма замежнымі мовамі» (1842) беларуса па паходжанні Ф.​С.​Шымкевіча. Спробы этымалагізацыі бел. лексікі ёсць у «Слоўніку беларускай мовы» І.​І.​Насовіча (1870). Шырэй пададзена бел. лексіка ў «Этымалагічным слоўніку рускай мовы» М.​Фасмера (т. 1—3, 1950—58; рус. пер. з дадаткамі т. 1—4, 1964—73, перавыд. 1986—87, 1996) і ў «Этымалагічным слоўніку польскай мовы» Ф.​Слаўскага (т. 1—5, 1952—82, выд. працягваецца), «Этымалагічным слоўніку ўкраінскай мовы» (т. 1—4, 1982—2002, выд. працягваецца). Шматтомны «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» ствараецца ў Ін-це мовазнаўства Нац. АН Беларусі (т. 1—8, 1978—93, выд. працягваецца). Выданне мае на мэце выявіць словаўтваральныя і семантычныя архаізмы і інавацыі, у т. л. тэрытарыяльна абмежаваныя запазычанні і калькі з інш. моў, мясц. наватворы, асаблівае значэнне надаецца арэальнай характарыстыцы слоў. У кожным з тамоў каля 3 тыс. слоўнікавых артыкулаў з навук. бібліяграфіяй па прыведзеных словах, у якой улічана манаграфічная і часопісная айч. і замежная л-ра. Аб’ектам разгляду ў Э.с. могуць быць і фразеалагізмы. Напр., у «Этымалагічным слоўніку фразеалагізмаў» І.​Я.​Лепешава (1981) растлумачана паходжанне каля 450 устойлівых словазлучэнняў сучаснай бел. мовы.

Г.​А.​Цыхун, І.​К.​Германовіч.

т. 18, кн. 1, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

этимологи́ческий этымалагі́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

etymological [ˌetɪməˈlɒdʒɪkl] adj. ling. этымалагі́чны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

каранясло́ў, ‑лова, м.

Уст. Слоўнік карэнных слоў і вытворных ад іх; этымалагічны слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)