этуа́ль

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. этуа́ль этуа́лі
Р. этуа́лі этуа́лей
этуа́ляў
Д. этуа́лі этуа́лям
В. этуа́ль этуа́лей
этуа́ляў
Т. этуа́ллю этуа́лямі
М. этуа́лі этуа́лях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

этуа́ль, ‑і, ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі канца 19 — пачатку 20 стст. — модная актрыса, якая выступала ў лёгкіх жанрах (камедыі, аперэце, на эстрадзе і пад.).

[Ад фр. étoile — зорка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этуа́ль

(фр. étoile = зорка)

уст. модная спявачка ў заходнееўрапейскім тэатры лёгкага жанру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БУГЕНВІ́ЛЬ ((Bougainville) Луі Антуан дэ) (11.11.1729, Парыж — 31.8.1811),

французскі мараплавец. У 1763—65 даследаваў Фалклендскія а-вы. У 1766—69 на караблях «Будзёз» і «Этуаль» узначаліў 1-ю франц. кругасветную экспедыцыю, у час якой адкрыў (1768) у Ціхім ак. некалькі астравоў у архіпелагах Туамоту і Луізіяда. Паўторна адкрыў Саламонавы а-вы, да якіх даплыў у 1568 іспанец А.​Менданья дэ Нейра (з таго часу іх не ўдавалася выявіць). Сваё плаванне апісаў у кнізе «Кругасветнае падарожжа» на фрэгаце «Будзёз» і транспарце «Этуаль» у 1766—69 гадах» (1771). Яго імем названы в-аў Бугенвіль у групе Саламонавых а-воў і расліна бугенвілея.

т. 3, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)