эстэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. эстэтыка.

2. Прыгожы, звязаны з успрыманнем прыгожага ў жыцці і мастацтве.

Эстэтычнае задавальненне.

Э. густ.

|| наз. эстэты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эстэты́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эстэты́чны эстэты́чная эстэты́чнае эстэты́чныя
Р. эстэты́чнага эстэты́чнай
эстэты́чнае
эстэты́чнага эстэты́чных
Д. эстэты́чнаму эстэты́чнай эстэты́чнаму эстэты́чным
В. эстэты́чны (неадуш.)
эстэты́чнага (адуш.)
эстэты́чную эстэты́чнае эстэты́чныя (неадуш.)
эстэты́чных (адуш.)
Т. эстэты́чным эстэты́чнай
эстэты́чнаю
эстэты́чным эстэты́чнымі
М. эстэты́чным эстэты́чнай эстэты́чным эстэты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эстэты́чны

1. эстети́ческий;

~ныя фу́нкцыі сло́ва — эстети́ческие фу́нкции сло́ва;

2. (изящный, проникнутый эстетизмом) эстети́чный;

~нае відо́вішча — эстети́чное зре́лище

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эстэты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эстэтыкі (у 1 знач.). Эстэтычныя катэгорыі. □ Творчасць Багушэвіча з’яўляецца самым аб’ектыўным доказам таго, што ён падзяляў эстэтычную тэорыю рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі. Лушчыцкі. М. Гарэцкаму было ўласціва разуменне эстэтычнай прыроды мастацтва, .. апасродкаванай сувязі мастацкай творчасці з сацыяльна-жанамічнай асновай грамадства. Мушынскі.

2. Звязаны з успрыманнем прыгожага ў жыцці і ў мастацтве. Эстэтычны крытэрый. □ Усё гэта звычайныя чалавечыя рысы, але от так жа бывае, што наша ўяўленне само дарысоўвае тое, што патрэбна эстэтычнаму густу. Скрыган.

3. Выкліканы прыгожым у жыцці ці ў мастацтве. Эстэтычная асалода. □ І хоць формы гэтыя не далі пачатку пэўнаму мастацкаму стылю, што пазней склаўся на беларускіх землях, усё ж пазнанне іх узбагаціла наша ўяўленне аб развіцці эстэтычнага пачуцця напярэдадні эпохі, калі на этнічна беларускіх землях узніклі першыя помнікі манументальнага дойлідства. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстэты́чны ästhtisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эстэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і жыцці, пра мастацтва як асобы від грамадскай ідэалогіі.

Курс эстэтыкі.

2. Сістэма чыіх-н. поглядаў на мастацтва.

Э.

М.

Багдановіча.

3. Прыгажосць, мастацкасць у афармленні, арганізацыі чаго-н.

Э. сталіцы.

|| прым. эстэты́чны, -ая, -ае.

Эстэтычныя тэорыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідэал эстэтычны

т. 7, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

літарату́рна-эстэты́чны литерату́рно-эстети́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ідэ́йна-эстэты́чны иде́йно-эстети́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філасо́фска-эстэты́чны филосо́фско-эстети́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)