эстраго́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эстраго́навы эстраго́навая эстраго́навае эстраго́навыя
Р. эстраго́навага эстраго́навай
эстраго́навае
эстраго́навага эстраго́навых
Д. эстраго́наваму эстраго́навай эстраго́наваму эстраго́навым
В. эстраго́навы (неадуш.)
эстраго́навага (адуш.)
эстраго́навую эстраго́навае эстраго́навыя (неадуш.)
эстраго́навых (адуш.)
Т. эстраго́навым эстраго́навай
эстраго́наваю
эстраго́навым эстраго́навымі
М. эстраго́навым эстраго́навай эстраго́навым эстраго́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эстраго́навы бот. эстраго́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эстраго́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эстрагону. Эстрагонавы ліст. Эстрагонавы корань. // Прыгатаваны з эстрагону, з эстрагонам. Эстрагонавы воцат. Эстрагонавая гарчыца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстраго́нный эстраго́нны, эстраго́навы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эстраго́нны, см. эстраго́навы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эстраго́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і эстрагонавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАЛЫ́Н (Artemisia),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 400 (па інш. звестках 250) відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы. Некат. віды дамінуюць у раслінным покрыве засушлівых, пераважна засоленых абласцей (напр., палынныя пустыні Паўд. Казахстана, Сярэдняй Азіі). На Беларусі 15 відаў. Найб. вядомыя П.: горкі (A. absinthium), звычайны, або чарнобыльнік (A. vulgaris), палявы (A. campestris). Культывуецца П. эстрагонавы, або эстрагон. Трапляюцца на сухіх лугах, пясках, у агародах, садах, каля жылля.

Адна-, двух- і шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны і паўкусты выш. да 1,5 м. Большасць мае характэрны «палынны» пах. Сцёблы прамастойныя, узыходныя ці ляжачыя. Лісце перыстарассечанае, лопасцевае ці суцэльнае. Жоўтыя ці чырванаватыя кветкі ў дробных шматлікіх кошыках, якія сабраны ў агульныя гронкападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка. Як лек. сродак ужываюць П. цытварны, горкі і інш. Лек., кармавыя, фарбавальныя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя, інсектыцыдныя і дэкар. расліны.

В.​В.​Маўрышчаў.

Палын: 1 — звычайны, 2 — горкі.

т. 12, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)